Судовая пастанова чакае на пошце жыхара Полацкага раёну Анатоля Каханчыка – гаспадара «апазіцыйнай» хаты, расфарбаванай у колеры нацыянальнага сцяга. Чакае суду і полацкі актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктар Стукаў. На яго складзеныя два пратаколы, піша Беларускае Радыё Рацыя

Затрыманых на фестывалі «Аршанская бітва» асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамляе тэлеграм-канал «Вясна» назірае», трох чалавек прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Гэта - Юрась Копцік, Ігар Уласенка і Васіль Мірановіч. Іх затрымалі ў ноч з 4 на 5 верасня.

Увечары 21 красавіка да пенсіянеркі па інваліднасці Валянціны Крыштопенка з пасёлку Кастрычніцкая Віцебскага раёну прыйшлі судовыя выканаўцы. Яны арыштавалі маёмасць жанчыны і яе дачкі на суму 615 рублёў. У пералік арыштаваных рэчаў, апрача тэхнікі, трапілі нават дэкаратыўны камін, ваза для цукерак і стары насценны гадзіннік...

Пенсіянерка па інваліднасці Валянціна Крыштопенка напярэдадні жаночага свята даведалася, што яе асабісты рахунак, на які прыходзіць пенсія, недаступны – картка заблакаваная. Такі падарунак жанчыне зрабілі судовыя ўлады, каб спагнаць з пенсіянеркі штрафы, прысуджаныя ёй за ўдзел у «несанкцыянаваных» шэсцях і пікетаваннях паводле колішняга арт. 23.34 КаАП.

У жыхаркі Віцебску Таццяны Юхо міліцыя забрала 500 нумароў дайджэста «Витебский вестник», камп’ютарную аргтэхніку і аўтамабіль. Спадарыня Таццяна распавяла, што міліцыянты затрымалі яе ў прыватным сектары, завезлі ў РАУС Першамайскага раёна і некалькі гадзін распытвалі, адкуль у яе нумары «Витебского вестника», ці распаўсюджвае яна гэтае выданне, хто яго выпускае і раздрукоўвае, піша служба маніторынгу "Беларускай асацыяцыі журналістаў".