«Кашляла на сьледчых». Блогерку Жураўскую зноў будуць судзіць за «хуліганку»
На віцебскую блогерку Вольгу Жураўскую («Снимать разрешено») завялі чарговую адміністрацыйную справу за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП). Яе абвінавачваюць у тым, што, знаходзячыся ў будынку Упраўленьня СК па Віцебскай вобласьці яна «спрабавала стварыць неабгрунтаваную паніку» і «кашляла на службовых асобаў».
Барыса Хамайду на Дзень Волі выклікаюць у аддзел прымусовага выкананьня. Навошта?..
Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда атрымаў позву з патрабаваньнем зьявіцца ў аддзел прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Віцебску 25 сакавіка – на Дзень Волі. Зь яго зьбіраюцца спагнаць штраф у памеры 810 рублёў, прысуджаны за пікет у дзень перапахаваньня Каліноўскага. Але – штраф быў аплачаны яшчэ два тыдні таму…
Судзьдзі не адтэрмінавалі выплату штрафаў, прысуджаных Алене Янушкоўскай
Віцебскую актывістку і блогерку Алену Янушкоўскую шэсьць разоў судзілі за ўдзел і заклікі да ўдзелу ў акцыях за незалежнасьць Беларусі. Агульная сума штрафаў, прысуджаных Янушкоўскай, сягае 4590 рублёў. Актывістка зьвярнулася з просьбай, каб суды дазволілі адтэрмінаваць выплату такіх вялікіх грошай, але атрымала адмовы.
Актывіст Алесь Круткін выйшаў на волю зь віцебскага ІЧУ пасьля 45 сутак арышту
Полацкага актывіста і блогера Алеся Круткіна вызвалілі 12 сакавіка зь віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня (ІЧУ), дзе ён адбываў тры адміністрацыйныя арышты запар – 45 сутак агулам. Перад тым як вызваліць канчаткова, Круткіна адвезьлі ў Чыгуначны РАУС Віцебска для прафіляктычнай размовы.
Алеся Круткіна вызваляць 12 сакавіка. Ад галадоўкі ён адмовіўся
Полацкага актывіста і блогера Алеся Круткіна мусяць вызваліць зь віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня (ІЧУ) 12 сакавіка. Пра гэта «Віцебскай Вясьне» паведаміла маці Алеся, якая ў панядзелак 2 сакавіка перадала сыну харчовую перадачу. У які дакладна час выпусьцяць Алеся, пакуль невядома.