Уладзіміра Булаўскага асудзілі да 30 сутак арышту
Судовы працэс прайшоў у судзе Чыгуначнага раёну, але трапіць туды сябры Булаўскага не здолелі. Да апошняга моманту не было вядома, калі адбудзецца суд, і ці будзе ён увогуле. Даведацца ўдалося толькі пра вынік: 30 сутак арышту за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 24.23 КаАП).
Затрыманы Уладзімір Булаўскі
Сябры віцебскага музыкі і арт-менеджэра распавялі, што ён быў затрыманы 6 ліпеня ў райцэнтры Сянно, дзе меўся выступаць на канцэрце «Купальскае кола». Паводле відавочцаў, затрымлівалі Булаўскага без тлумачэнняў: да яго проста падышлі два чалавекі ў цывільным і нібыта павезлі ў Віцебск. Ягоны тэлефон не адказвае дагэтуль.
Вакалістку полацкага гурта «Варган» Ксенію Глот асудзілі на 15 сутак арышту
Дзяўчыну затрымалі 30 чэрвеня. На яе склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па ч. 2 арт. 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) КаАП Рэспублікі Беларусь.
Затрымалі Ксенію Глот, вакалістку полацкага гурта «Варган»
Пра гэта ў Instagram паведаміў яе муж, Канстанцін Путронак. Паводле ягонага допісу, учора Ксенію выклікалі ў РАУС, каб узяць тлумачэнні па адміністрацыйнай справе, якая тычыцца распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў. Якіх менавіта, жанчыне не патлумачылі. З міліцыі Ксенія Глот дахаты не вярнулася. Няма ніякіх звестак, ці адбыўся сёння суд, і які далейшы лёс жыхаркі Полацку.
Суд накіраваў справу полацкай журналісткай Цінай Палынскай на дапрацоўку
17 чэрвеня ў судзе Полацку і Полацкага раёну над Цінай Палынскай мусіў адбыцца працэс за яе допісы ў "Фэйсбуку". Як сфармулявалі абвінавачанне, жанчына не ведае, таму што суд не адбыўся. Матэрыялы справы было вырашана накіраваць на дапрацоўку ў міліцыю.