За гэта Анатоля Каханчыка пакаралі яшчэ ў лютым, а цяпер прызналі вінаватым яшчэ і за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (паводле артыкулу 19.11 КаАП).
«Нешта там перапосціў у траўні ці ў чэрвені, з Белсату і з Tut.by. Раней жа яны не былі забароненыя! Вось ёсць такі Аляксей Панамароў. Ён за такое ж адсядзеў 7 сутак, прычым ён з Полацку, але адбываць пакаранне яго накіравалі ў Воршу. Каб не маглі перадаць перадачы, і ўвогуле, кажа, усё вельмі жорстка: цыгарэты – нельга, кіпень – нельга, удзень і ўночы ператрусы – «шмон»,- кажа спадар Анатоль.
Сам Анатоль Каханчык на ўласны суд не трапіў – ён на самаізаляцыі як кантакт першага ўзроўню з хворым на каронавірус.
Чакае суду і полацкі актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктар Стукаў.
Ён кажа, што рэпосты рабіў яшчэ да таго, як інфармацыйныя рэсурсы былі прызнаныя экстрэмісцкімі, але людзей караюць без увагі на гэта.
«Даслалі мне два пратаколы. Першы за два рэпосты з «Белсату» у Фэйсбуку, а другі – за «Одноклассники», дык там ужо цэлы спіс рэпостаў… Дарэчы, і позву мне выдалі проста ў судзе: я прыйшоў, калі судзілі жанчыну па тым самым артыкуле. Яна выкладчыца вакалу ў Палацы культуры. Прысудзілі ёй 15 сутак», – расказвае.
Віктар Стукаў адзначае, што толькі яму вядомыя 6 ці 7 выпадкаў, калі жыхароў Полаччыны пакаралі за рэпосты, асудзіўшы да арыштаў ад 7 да 15 сутак. Насамрэч такіх фактаў значна болей, бо не ўсе асуджаныя паведамляюць пра гэта праваабаронцам ці грамадскім актывістам.