Затрыманых на фестывалі «Аршанская бітва» асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамляе тэлеграм-канал «Вясна» назірае», трох чалавек прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Гэта - Юрась Копцік, Ігар Уласенка і Васіль Мірановіч. Іх затрымалі ў ноч з 4 на 5 верасня.
Міліцыя заявіла, што арганізатары мерапрыемства не падавалі заяўку на яго правядзенне ў райвыканкам. У затрыманых была «пратэставая сімволіка».
Фестываль бардаўскай песні праводзіцца ў гонар перамогі 8 верасня 1514 году войскаў ВКЛ над маскоўскім войскам. Фэст ладзіцца ўжо шмат гадоў.
Віталь Кажух