У Віцебску зноў затрымалі ксяндза
Супрацоўнікамі Першамайскага РАУС быў затрыманы ксёндз Андрэй Вашчук, пробашч віцебскай парафіі Святога Духа. Паводле паведамленняў у сацыяльных сетках, святара затрымалі нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне і ў наступны панядзелак будуць судзіць паводле арт. 24.23 КаАП.
15 сутак арышту Міколу Шараху. Лідар СПБ убачыў свой вырак яшчэ да пачатку працэсу
У судзе Полацку і Полацкага раёну да 15-ці сутак арышту асудзілі старшыню Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалая Шараха. Суддзя Раіса Штуро разбірала дзве адміністрацыйныя справы, распачатыя за незаконнае пікетаванне – за жоўта-блакітны сцяг на аватарцы ў Фэйсбуку ( арт. 24.23.КаАП) і за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў праз старонку ВКонтакте (арт.19.11 КаАП). Перад пачаткам пасяджэння Мікалай Шарах заявіў пра неабходнасць пазнаёміцца з матэрыяламі справаў, і ў дакументах ўбачыў дзве ўжо гатовыя судовыя пастановы – два разы па 15 сутак. Аднак падчас працэсу ўсё пайшло не так, як было запланавана.
У Полацку міліцыя затрымала прафсаюзнага лідэра Мікалая Шараха
Яго затрымалі пасля вяртання з Мінска, дзе Вярхоўны суд разглядаў справу аб ліквідацыі Свабоднага профсаюза Беларускага. З вялікай верагоднасццю прафсаюз быў закрыты. Але затрыманаму кіраўніку арганізацыі паведамілі, што судовае рашэнне яму вышлюць на электронную пошту.
СК вырашыў, што складу злачынства ў допісе Ціны Палынскай няма
Пра гэта полацкая журналістка напісала ў Фэйсбуку, каментуючы звесткі пра вяртанне кампутара і мабільнага тэлефона, забраных падчас ператрусу. Нагадаем, СК праводзіў праверку па факце допіса ў Фэйсбуку, які Ціна Палынская зрабіла напярэдадні візіту ў Полацк кіраўніка РПЦ у Беларусі Патрыярха Кірыла. У міліцыі ёй паведамілі, што яе справу перадалі ў пракуратуру, якая павінна зацвердзіць або аспрэчыць рашэнне следчых пра адсутнасць складу злачынства.
Уладзіміра Булаўскага асудзілі да 30 сутак арышту
Судовы працэс прайшоў у судзе Чыгуначнага раёну, але трапіць туды сябры Булаўскага не здолелі. Да апошняга моманту не было вядома, калі адбудзецца суд, і ці будзе ён увогуле. Даведацца ўдалося толькі пра вынік: 30 сутак арышту за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 24.23 КаАП).