За што канкрэтна вінавацяць святара, застаецца невядомым. Вернікі паведамляюць, што некалькі дзён таму ён апублікаваў на парафіяльнай старонцы прамову апазіцыйнага палітыка Змітра Дашкевіча на судзе, дзе былому лідару Маладога фронту прысудзілі паўтара гады калоніі. Гэтая прамова шырока публікавалася ў інтэрнэце і была прысвечана пытанням веры і сумлення.
Андрэй Вашчук служыць пробашчам у віцебскім касцёле Святога Духа ўжо некалькі год. Дбайна вядзе працу з маладымі вернікамі, у тым ліку з замежжа – у касцёле арганізаваны службы па-ангельску для замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў Віцебску. Ксёндз Андрэй шмат робіць для таго, каб парафіяне разумелі сэнс нацыянальных каштоўнасцяў. Некалькі год таму сапраўднай сенсацыяй сталі звесткі пра тое, што студэнт са Шры-Ланкі Крыс Харыс (Chris Harris) вырашыў вывучыць беларускую мову, каб стаць міністрантам у касцёле Святога Духа.
Віктар Жукоўскі
Субота, 16 Ліпень 2022
У Віцебску зноў затрымалі ксяндза
Супрацоўнікамі Першамайскага РАУС быў затрыманы ксёндз Андрэй Вашчук, пробашч віцебскай парафіі Святога Духа. Паводле паведамленняў у сацыяльных сетках, святара затрымалі нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне і ў наступны панядзелак будуць судзіць паводле арт. 24.23 КаАП.
Апублікавана ў
Адміністрацыйны перасьлед
Тэгі: