У дачыненьні да двух жыхароў Талачынскага раёну распачатыя крымінальныя справы за ўхіленьне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу, паведамляе “Наша Талачыншчына”.

29 ліпеня ў Віцебскім абласным судзе скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава, абвінавачанага ў забойстве дзьвюх пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына (ч.2 арт.139). Пракурор папрасіў прымяніць у дачыненьні да яго выключную меру пакараньня – расстрэл.

У суботу 27 ліпеня старшыня Віцебскага гарвыканкаму Віктар Нікалайкін сустрэўся з жыхарамі гораду, каб абмеркаваць пэрспэктывы разьвіцьця абласнога цэнтру. У сустрэчы ўзялі таксама ўдзел кіраўнікі раённых адміністрацыяў і прадстаўнікі ўсіх гарадзкіх службаў.

14 жніўня дзень народзінаў адзначыць адзіны ў Беларусі палітвязень Міхаіл Жамчужны. У гэты дзень яму споўніцца 64 гады. Пяць гадоў таму, 19 жніўня, ён быў затрыманы і асуджаны на 6,5 гадоў пазбаўленьня волі…

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску 29 ліпеня пачне судовы разгляд па крымінальнай справе дэсантніка Віктара Калачынскага, які ў красавіку 2019 году быў сьмяротна траўмаваны вайсковым аўтамабілем “МАЗ”. Абвінавачаны – 19-гадовы кіроўца “МАЗу” і саслужыўца загінулага.

Колькасьць забойстваў і замахаў вырасла ў Віцебскай вобласьці на 18,2%, а вымаганьняў – на 200%. Такія лічбы былі агучаныя на калегіі абласной пракуратуры, якая падвяла вынікі працы за першае паўгодзьдзе 2019 году.

Аддзел унутраных справаў Першамайскага раёну Віцебску будзе знаходзіцца цяпер на праспэкце Будаўнікоў, 3Б. Новы будынак адкрыў 25 ліпеня міністар унутраных справаў Юры Караеў, паведамляе афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканаму.

“Пакуль касьмічныя караблі барозьняць прасторы сусьветнага акіяну, у горадзе Віцебску спраўляць свае натуральныя патрэбы даводзіцца ў прыбіральнях кшталту “сарцір”, якіх у горадзе процьма”, – паскардзіўся ў электронным звароце ў Віцебскі гарвыканкам праваабаронца Павал Левінаў. І папрасіў чыноўнікаў “павярнуцца тварам да туалетаў”. Як ні дзіўна, да просьбы прыслухаліся…

На ўчастку чыгункі Ворша-Віцебск увечары 24 ліпеня з рэек сышлі 15 цыстэрнаў з газам (прапан). Аварыя здарылася за некалькі кілямэтраў ад станцыі Замасточча. У адной з цыстэрнаў была выяўленая выцечка газу. Ранкам 25 ліпеня ў Віцебскім абласным упраўленьні МНС РБ паведамілі, што выцечка ліквідаваная.

У Смалянах разбураюць стары будынак мясцовага каледжу, паведамляе orsha.eu. Вёска Смаляны знаходзіцца ў Аршанскім раёне, яна славутая старажытнымі помнікамі архітэктуры. Дакладней – іх руінамі.