26.04.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-26 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 14 чалавек — цяпер у ім 4011 прозвішчаў
26 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі галоўнага спецыяліста Нацбанку Аляксандра Цярэшчанку.
Затрыманы евангельскі прапаведнік Мікалай Хіла
Затрыманне адбылося 24 красавіка, цяпер мужчына знаходзіцца на Акрэсціна, піша "Хрысціянская візія". Прычыны і нагоды да затрымання — невядомыя.
Крыніца: Новыя "экстрэмісты" і затрыманні: хроніка рэпрэсій 25-26 красавіка Дапоўнена