Як паведамляецца, пацярпелых няма.
“Па стане на 8.00 выцечка ліквідаваная, супрацоўнікамі МНС накладзены спэцыяльны бандаж”, – паведамляе прэс-служба МНС.
Грузавы састаў складаўся з 68 вагонаў, у тым ліку 39 цыстэрнаў з газам. З рэек сышлі 15 цыстэрнаў.
Вакол месца выцечкі была створаная адмысловая пенная падушка, якая пастаянна абнаўляецца. 53 вагоны адбуксаваныя на бясьпечную адлегласць. Пацярпелых няма, на месцы апэратыўна вядуцца аднаўленчыя работы, забясьпечаная бесперабойная падача вады і пенаўтваральніка, створаны рэзэрв сілаў і сродкаў МНС, паведамляецца ў прэс-рэлізе.
Гаворыцца, што 442-м пасажырам двух дызэль-цягнікоў былі прадастаўленыя аўтобусы. 64 жыхары прылеглых да месца аварыі садаводчых таварыстваў былі эвакуяваныя.
“На месцы знаходзяцца 225 спэцыялістаў розных арганізацый і тэхніка, у тым ліку тры рамонтныя цягнікі. Вядуцца працы па падняцьці і перавозцы цыстэрнаў, якія сышлі з рэек”, – паведамляе МНС.
Фота: vitebsk.mchs.gov.by