У Полацкім касьцёле сьвятога Андрэя Баболі 24 лістапада адкрылася фотавыстава «Хайсы – віцебскія Курапаты», якая распавядае пра злачынныя расстрэлы беларускіх грамадзян у гады сталінскіх рэпрэсій. Сабраныя фотаздымкі расказваюць таксама пра працу ініцыятывы «Хайсы» дзеля ўшанаваньня бязьвінных ахвяраў камуністычнай дыктатуры.

Старшыня Віцебскай абласной Рады БНФ Кастусь Смолікаў накіраваў у сьледчы камітэт скаргу на дзеяньні чыноўнікаў, якія парушаюць, на яго погляд,  заканадаўства аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, працягваючы плянаваць будаўніцтва новага ЗАГСу ў гістарычным цэнтры гораду. Паскардзіўся і на бязьдзеяньне пракуратуры, куды дасылаў звароты раней.

26 лістапада Беларусь адзначыць 89-годзьдзе з дня народзінаў клясыка нацыянальнай літаратуры Ўладзімера Караткевіча. Напярэдадні сьвята, 24 лістапада, віцябляне сабраліся ля помніка пісьменьніку, каб выказаць словы падзякі «дзядзьку Ўладзімеру», ускласьці да помніка кветкі і запаліць зьнічкі. Гучалі вершы, узгадваліся героі...

За 9 месяцаў 2019 году ад гвалтоўных злачынстваў супраць полавай недатыкальнасьці ў рэгіёне пацярпеў 21 непаўнагадовы. Такая статыстыка была агучаная падчас каардынацыйнай нарады, якая адбылася на днях у пракуратуры Віцебскай вобласьці.

Вядомы апазыцыянэр Барыс Хамайда выйшаў 22 лістапада да «сіняга дому» ў Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам, каб аддаць даніну павагі і памяці нацыянальнаму герою Беларусі Кастусю Каліноўскаму, чые парэшткі ў гэты дзень перапахаваюць у Вільні (Літва).

У сваім апошнім лісьце, які атрымалі ад палітвязьня Міхаіла Жамчужнага віцебскія праваабаронцы, ён паведамляе аб прынцыповай немагчымасьці кароткіх сустрэчаў зь ім калегаў-праваабаронцаў – праз забароны і дыскрымінацыйныя ўмовы, створаныя ў калёніі.

У Віцебскім абласным судзе працягваюцца слуханьні крымінальнай справы ў дачыненьні былога кіраўніка Шумілінскага раёну Аляксандра Снарава. Ён абвінавачваецца ў атрыманьні хабару, службовым падлогу, злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі – агулам па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу (арт.242, ч.3 арт.424, ч.3 арт. 426, ч.2 арт.427, ч.2 арт. 430). Справу разглядае судзьдзя Тацяна Дашкевіч.

Суд Першамайскага раёну Віцебску 18 лістапада агучыў прысуд 34-гадоваму грамадзяніну Расеі Даніілу Прытыкіну, якога абвінавачвалі ў незаконным збыце наркотыкаў і ў дачыненьні праз гэта да сьмерці двух чалавек (ч.5 арт. 328 КК РБ). Пракурор прасіў для абвінавачанага 25 гадоў турмы. Вырак – 18 гадоў.

Паводле вынікаў, якія былі агучаныя 17 лістапада 2019 года старшынёй Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акругі №19 Сьвятланай Міхальчанка, на выбарчыя ўчасткі акругі прыйшлі і прагаласавалі 54 тыс. 736 чалавек. Гэта складае 86% ад колькасьці ўсіх выбаршчыкаў (63 тыс. 643) у акрузе. Фантастычная лічба нават для Беларусі!

Жыхары вёскі Шэвіна Віцебскага раёну скарысталіся сёлетнімі выбарамі, каб хоць неяк паўплываць на ўладу і паспрабаваць вырашыць сваю праблему. Некалькі грамадзянаў напісалі адмову ад удзелу ў галасаваньні…