Ірына Яскевіч: Ніякіх мараторыяў – толькі скасаваньне ўказу №222
Для дробнага бізнэсу ўказ №222 невыканальны. Казаць пра гэта трэба ўсімі даступнымі мэтадамі. Пра гэта заявіла адна зь лідэраў віцебскіх прадпрымальнікаў Ірына Яскевіч. Яна распавяла пра сытуацыю на рынках абласнога цэнтру.
У Глыбокім на тры гады асудзілі міліцыянта
Супрацоўнік аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі спрабаваў выратаваць ад пакараньня свайго сваяка, які займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьцю.
Большасьць дробных прадпрымальнікаў Віцебску па-ранейшаму не працуюць (фота)
У мінулую нядзелю на Полацкім рынку ў Віцебску некалькі ажывіўся гандаль прамысловымі таварамі. І хаця пакупнікоў пакуль не багата, блізу дваццаці гандляроў распачалі працу. У той самы час бальшыня індывідуальных прадпрымальнікаў не зьбіраюцца вяртацца на свае працоўныя месцы, калі ня будзе скасаваны ўказ № 222.
Партыйныя актывісты ўшанавалі апаганенае і забытае вайсковае пахаваньне
Месца пахаваньня савецкіх вайскоўцаў часоў Другой сусьветнай вайны сябрам партыі КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву і Пятру Сарапеню паказала Секачова Людміла Сямёнаўна, жыхарка вёскі Казлы. Ва ўшанаваньне памяці пахаваных напрыканцы мінулага году партыйныя актывісты ўсталявалі драўляны крыж.
Раскопкі завершаныя – пытаньні засталіся
Віцебскі раённы выканаўчы камітэт, разгледзеўшы калектыўны зварот мясцовых актывістаў КХП-БНФ, паведаміў, што раскопкі, якія праводзіліся ў кастрычніку – лістападзе 2015 году ў лясным масіве каля вёскі Хайсы сіламі 52-га асобнага спэцыялізаванага пошукавага батальёну, не далі адназначнага адказу на пытаньне пра тое, хто, калі і пры якіх акалічнасьцях быў расстраляны і таемна пахаваны ў лесе.
У Віцебску ў прыватніка канфіскавалі бытавую і кампутарную тэхніку коштам амаль у 35 тысяч даляраў
Па рашэньні эканамічнага суду вобласьці за нелегальны гандаль у аднаго з прыватных прадпрыемстваў Віцебску канфіскавана бытавой і кампутарнай тэхнікі больш як на 640 мільёнаў рублёў, а таксама накладзены штраф у 3,6 мільёну. Абласная пракуратура, куды ўладальнік ПУП неаднаразова зьвяртаўся са скаргамі, ня выявіла парушэньняў у працы падатковых органаў падчас кантрольнай закупкі.
Вярхоўны суд не адказаў на зварот праваабаронцаў наконт справы Міхаіла Жамчужнага
4 студзеня старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі накіраваў скаргу пракурору Ленінскага раёну Менску ў сувязі з тым, што на яго зварот па справе Міхаіла Жамчужнага Вярхоўны суд да гэтага часу ня даў адказу. Зварот старшыню Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь быў накіраваны 12 лістапада 2015 году.
Прадпрымальнікі Воршы патрабуюць скасаваньня ўказу №222
Дзясяткі прадпрымальнікаў выйшлі на акцыю пратэсту на Цэнтральным рынку ў Воршы. Пратэстоўцы трымалі плякаты «Працу прадпрымальнікам» і «Скасаваць указ №222». У сваёй заяве прадпрымальнікі падкрэсьлілі: «Мы паказваем усім, што мы не ў «адпачынках», а патрабуем скасаваць указ №222. Паглядзіце, колькі людзей сабралася!»
Пракуратура праверыла стан жылога фонду ў Віцебскай вобласьці
Пракурорскія работнікі Віцебскай вобласьці прааналізавалі захаванасьць і належную эксплёатацыю жылога фонду. Праверкі сьведчаць, што наймадаўцы зацягваюць зь бягучым і капітальным рамонтам будынкаў, дапускаюць іншыя парушэньні жыльлёвага заканадаўства.
Віцебскія прадпрымальнікі: Ня хочам ніякіх мітынгаў і пратэстаў, хочам проста працаваць
Дэлегацыя прадпрымальнікаў з розных гандлёвых цэнтраў і рынкаў Віцебску 6 студзеня наведала аблвыканкам. Прадпрымальнікі перадалі ўладам рашэньне праведзенага напярэдадні сходу пра тое, што не адновяць працу, пакуль ня будзе скасаваны ўказ № 222.