Відэа са стыхійнага мітынгу ІП у Воршы апублікаваў у Facebook лідэр рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка. «Прадпрымальнікі Воршы адказалі намесьніку міністра гандлю Карповічу на яго хлусьлівае выказваньне аб навагодніх калядных вакацыях ІП», – напісаў Анатоль Шумчанка ў камэнтары да відэа.
З 1 студзені 2016 году беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі №222, прадпрымальнікі ня могуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасьці, увезеныя з краін Мытнага зьвязу, без сэртыфікатаў. Да 1 студзеня 2016 году ім давалася права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 году ў Беларусь без суправаджальных дакумэнтаў, паводле зарэгістраваных у падатковых органах вопісаў рэшткаў.