Віцебчукі патрабуюць ад уладаў спыніць варварскае абразанне дрэваў
На платформе па зборы подпісаў Petitionsby 8 чэрвеня з'явілася петыцыя з патрабаваннем да мясцовых уладаў спыніць у Віцебску абразанне дрэваў «пад слуп». Сабраныя подпісы будуць накіраваныя ў Віцебскі гарвыканкам, а таксама ў пракуратуру гораду Віцебску. Зварот ад мясцовых жыхароў складзены на беларускай мове.
Мінюст пазбавіў палітзэка Максіма Знака адвакацкай ліцэнзіі
Палітзняволены вязень Папраўчай калоніі №3, якая знаходзіцца ў Віцебскай вобласці ў п. Віцьба, адвакат Максім Знак, якога асудзілі на дзесяць гадоў турмы за ўдзел у выбарах-2020 на баку прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, 8 чэрвеня быў пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі.
Палітвязню Мікіце Палеонку ў віцебскім СІЗА блакуюць ліставанне
28-гадовы Мікіта Палеонак быў затырманы 16 студзеня ў Віцебску. За кратамі ён знаходзіцца амаль пяць месяцаў. Яго абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўнікоў улады (арт.369 КК). 27 студзеня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітвязнем.
Двое віцяблян збеглі за мяжу ад крымінальнага пераследу за ўдзел у пратэстах 2020 года
Жыхары Віцебска бацька і сын Кузнечыкі, якія жылі ў амбасадзе Швецыі ў Мінску, уцяклі ў Латвію. Віталь і Уладзіслаў знаходзіліся на тэрыторыі амбасады з пачатку верасня 2020 года. Яны хацелі атрымаць палітычны прытулак у Швецыі, бо іх пераследавалі сілавікі за актыўны ўдзел у пратэстах, за што была заведзеная крымінальная справа. Рэлакацыя заняла крыху болей адных сутак.
Журналісту-фрылансеру Андрэю Кузнечыку прысудзілі 6 гадоў калоніі. Ён ураджэнец Віцебску
Разгляд справы, распачатай паводле ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім») адбыўся 8 чэрвеня ў Магілёўскім абласным судзе. Суддзя Ігар Шведаў прызнаў журналіста вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 6 гадоў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
За абразу супрацоўніка ДАІ Вольніча жыхара Віцебска пакаралі 1,5 гадамі "хіміі"
1 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска вынесены прысуд Валерыю Елісееву за абразу супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча. Суд прызнаў Валерыя вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Асуджаны таксама мусіць часткова кампенсаваць пазоў пацярпелага міліцыянта і выплаціць яму 100 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.
Журналістку Ціну Палынскую аштрафавалі за жоўтыя і блакітныя стужкі, прычэпленыя да сумкі і фотаапарата
5 чэрвеня ў полацкай кватэры Палынскіх прайшоў ператрус. Непасрэднай прычынай інтарэсу сілавікоў да Ціны Палынскай сталі яе допісы ў Фэйсбуку напярэдадні візіту ў Полацк Патрыярха Кірыла. 6 чэрвеня, падчас сустрэчы палачанаў з кіраўніком Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі, журналістку затрымалі міліцыянты, якія заўважылі ў яе на сумцы і на фотаапараце жоўтыя і блакітныя стужкі.
У Віцебскай вобласці сярод мужчын назіраецца ўсплёск самагубстваў
У выніку за май і пачатак чэрвеня ў чатырох гарадах Віцебскага рэгіёну адбылося 6 выпадкаў мужчынскіх (пара)суіцыдаў, два з якіх, на жаль, завяршыліся самагубствам.
Недзяржаўныя прафсаюзы змагаюцца за сваё існаванне на міжнародным узроўні
7 червеня Старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікалай Шарах удалена выступіў на 110-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы. Прыводзім поўны тэкст прамовы прафсаюзнага лідэра з Полацка.
Былы ваенны юрыст з Полацку прызнаны палітвязнем
7 чэрвеня праваабаронцы звярнулісь да ўладаў з патрабаваннем неадкладнага перагляду прынятага ў дачыненні да жыхара Полоцка Андрэя Сяргеенкава судовага рашэння. На думку грамадскіх актывістаў перагляд павінен адпавядаць прынціпам справядлівасці, захоўвацца справы на абарону.