Згодна абвінавачанню, 21 чэрвеня 2020 года, знаходзячыся ў Расіі, Елісееў пакінуў каментар “Повесить гада” у бок ганцавіцкага супрацоўніка Вольніча.
У сацсетцы “Аднакласнікі” ён размясціў на старонцы Вольгі Карач тэкст і каментар, якія утрымлівалі лаянкавыя нецэнзурныя выказванні ў адносінах да Войніча, якія ацэньвалі яго негатыўна і зневажалі гонар і годнасць.
Ён распавёў, што ў чэрвені 2022 года жыў на лецішчы ў Расіі, адкуль і пакінуў каментар. Мужчына зайшоў у інтэрнэт і ўбачыў у стужцы навіну пра затрыманне чалавека, якому Вольніч наступіў на галаву.
Чаму ён пакінуў каментар, ужо не памятае. Елісееў разумеў, што ягоны лаянкавы каментар адносіўся да супрацоўніка міліцыі. Таму ён прызнаў сябе вінаватым і папрасіў прабачэння ў супрацоўніка ДАІ і суда.
Пракурор Аляксей Бізуноў прасіў у судапрызначыць Елісееву пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ, а таксама спагнаць з абвінавачанага яшчэ тысячу рублёў на карысць пацярпелага.
Але суддзя Алена Жук асудзіла Елісеев да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “хіміі” і ацаніла пакуты Вольніча ў 100 рублеў замест 1500, якія папрасіў міліцыянт. А знаходжанне асуджанага пад вартай з 5 па 8 красавіка 2022 года, залічыла ў тэрмін пакарання.
Бок абвінавачання разглядае пытанне вынясення пракурорскага пратэсту, з-за мяккасці пакарання. Пакуль прысуд не набудзе моц, Валерый будзе знаходзіцца на свабодзе.
Віталь Кажух