Аўторак, 07 Чэрвень 2022

Недзяржаўныя прафсаюзы змагаюцца за сваё існаванне на міжнародным узроўні

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

7 червеня Старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікалай Шарах удалена выступіў на 110-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы. Прыводзім поўны тэкст прамовы прафсаюзнага лідэра з Полацка.

Паважаны спадар Старшыня, сябры Камітэта.

Урад Рэспублікі Беларусь сістэматычна на працягу двух дзесяцігоддзяў парушае канвенцыі МАП №87 і 98. Аднак у многім дзякуючы прынцыповай увазе з боку Камітэта незалежныя прафсаюзы да 2022 года заставаліся апошнімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, якія не былі знішчаны дзяржавай. 

На леташняй канферэнцыі прадстаўнік урада назвала Беларускі Кангрэс Дэмакратычных прафсаюзаў антыдзяржаўнай дэструктыўнай структурай, і фактычна анансавала дзеянні, якія рушылі за гэтым, якія істотна пагоршылі сітуацыю са свабодай аб'яднання ў нашай краіне: арышты, затрыманні, ператрусы. Прызнаны экстрэмісцкімі і ліквідаваны пярвічныя арганізацыі дэмакратычных прафсаюзаў на прадпрыемствах. Прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй суб'ект Кангрэса Прафсаюз Радыёэлектроннай Прамысловасці. (РЭП). 

Эскалацыя прамых рэпрэсій адбылася 18-19 красавіка 2022 года. Тады аднамомантна былі арыштаваныя КДБ больш за 20 прафсаюзных кіраўнікоў і выбарных лідэраў. У тым ліку старшыня БКДП, сябра Адміністрацыйнай рады МАП, віцэ-прэзідэнт МКП Аляксандр Ярашук; намеснік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч. 

Ужо паўтара месяца кіраўніцтва БКДП, прызнанае палітычнымі вязнямі, знаходзіцца за кратамі. Адпушчаны толькі некаторыя лідары ​​і наёмныя супрацоўнікі. 

Напярэдадні Міжнароднай Канферэнцыі Працы за краты адпраўлены старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза, выконваючы абавязкі старшыні БКДП Максім Пазнякоў і старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ Беларуськалій Аляксандр Мішук. Асуджаная на два гады зняволення віцэ-старшыня РЭП Зінаіда Міхнюк. 

Урад Рэспублікі Беларусь дакладна дае зразумець, што не збіраецца выконваць рэкамендацыі Камісіі па расследаванні; наадварот, дэманструе, што лічыцца з МАП і яе нагляднымі органамі не мае намеру. 

Мы разлічваем, што будуць прыняты дзейсныя рашэнні, якія прадугледжаны Статутам Міжнароднай Арганізацыі Працы ў выпадку шматгадовых, найгрубейшых паўтаральных парушэнняў асноватворных правоў. 

Заклікаем Камітэт прыняць патрабаванне аб неадкладным вызваленні ўсіх прафсаюзных лідэраў і актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў сувязі з ажыццяўленнем імі законнай прафсаюзнай дзейнасці. Дзякуй за ўвагу.