Родныя палітвязня паведамляюць, што Мікіце перадаюць лісты толькі ад сваякоў. Па загадзе кіраўніцтва СІЗА лісты ад іншых асобаў блакуюць, што ёсць адным з многіх спосабаў негатыўнага ўздзеяння на псіхічны стан абвінавачанага па палітычных матывах.
Беларускія праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць палітвязня Мікіту Палеёнка і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні яго.
Таксама прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 368, 369 КК Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней распачатыя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
Тым не меньш, Мікіту любы жадаючы можа падтрымаць невялікімі грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі. Таксама не забывайце класці пустыя канверты, налепкі, маркі і паперу, каб палітвязень змог адказаць на лісты салідарнасці.
Адрас для ліставання: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Мікіта Юр'евіч Палеонак
Напісаць анлайн ліст: bit.ly/3jwJMLno.
Павел Жукаў