Жыхара Віцебска Аляксея Рэзнікава судзяць за рэпосты ў сацыяльных сетках
Суд адбываецца Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 18 жніўня пракурор запытаў пакаранне для мужчыны ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму ўтрымання. Пра гэта паведамляе сайт dissidentby.
Сяргея Серабро выклікалі ў ГУБАЗіК наконт падзеяў 2020-га году
З рэдактара і заснавальніка «Народных навінаў Віцебску» узялі тлумачэнні, як ён асабіста асвятляў мірныя шэсці пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў, і што на гэтую тэму публікавалася на ягоным сайце.
У Рызе пачалі дэмантаваць помнік, супраць зносу якога пратэставалі віцебскія праўладныя структуры
23 жніўня распачаўся дэмантаж помніка савецкім салдатам у рыжскім парку Перамогі. Рашэнне пра знос было прынятае Думай гораду Рыгі яшчэ 13-га траўня. А праз тры дні віцебскія прадстаўнікі ЛДПБ, «Белай Русі» і БРСМ на знак пратэсту зладзілі несанкцыянаваны пікет каля консульства Латвіі. Удзельнікаў несанкцыянаваная масавай акцыі, якія паводзілі сябе агрэсіўна і заміналі руху мінакоў, віцебская міліцыя «не заўважыла»- ніхто не быў пакараны за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Насупраць, рыжская паліцыя затрымала некалькі чалавек з ліку мясцовых прыхільнікаў «русского мира», якія выйшлі пратэставаць супраць дэмантажу помніка.
Ананімна і абразліва. Як віцебская абласная газета стварае негатыўны вобраз асуджаных па палітычных артыкулах
На сайце газеты «Витебские вести» выйшаў артыкул «Наказан житель Витебской области, который размещал в интернете оскорбительные комментарии в отношении руководства нашей страны». Ужо ў загалоўку прасочваецца штучнае супрацьпастаўленне нейкага адзінкавага «жителя» і грамадзянаў «нашей страны». А ў наступным тэксце аўтар Яўген Карпас ва ўсю карыстаецца ўласнай беспакаранасцю, не шкадуючы ні адмоўных эпітэтаў, ні прамых абразаў у бок асуджанага.
Былы юрысконсульт ААТ «Нафтан» Аляксандр Капшуль абвінавачваецца па трох крымінальных артыкулах
Днямі КДБ скончыў расследаваць справу «Рабочага руху», у якім, на думку ўладаў, прымаў удзел і Капшуль. Па версіі следства, у дзеяннях Аляксандра праглядваюцца прызнакі злачынстваў: па ч.2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі), ч.1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім). Цяпер былы юрысконсульт знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У бліжэйшы час, матэрыялы справы будуць перададзеныя ў пракуратуру, а адтуль у адзін з мінскіх судоў.
Праваабаронцы асуджаюць намеры ўладаў дэнансаваць Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах
17 жніўня стала вядома, што Савет Міністраў ініцыяваў прыняцце законапраекта "Аб дэнансацыі Рэспублікай Беларусь Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах". У гэты час у Палаце прадстаўнікоў ідзе падрыхтоўка да разгляду законапраекта ў першым чытанні.
Камітэт ААН па правах чалавека палічыў парушанымі палітычныя правы жыхара Віцебска
Камітэт разгледзеў зварот віцебскага палітычнага актывіста Андрэя Андрэева, зарэгістраваны ў 2016 годзе пад нумарам № 2863/2016 і вырашыў, што з боку дзяржавы, Рэспубліка Беларусь, мела месца парушэнне яго права на распаўсюд інфармацыі "левай" арыентацыі.
Яшчэ адзін палітвязень з Віцебску – фельчар Аляксей Мацявін
12 жніўня 2022г. у судзе Першамайскага раёну ён быў вынесены прысуд Аляксею Мацявіну, абвінавачанаму паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Суддзя Юрый Урбан прысудзіў віцябляніну паўтара гады калоніі за каментар у тэлеграм-чаце, прызнаным экстрэмісцкім. 19 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала Аляксея Мацявіна палітзняволеным.
Праект «Палітвязынкі» расце. Гераінямі сталі ўжо тры нашых зямлячкі
Праект «Палітвязынкі» (@politvyazanka), з якім можна пазнаёміцца праз Інстаграм, распавядае пра жанчын-палітзняволеных. Яго аўтаркі – журналістка Яўгенія Доўгая і мастачка Ганна Татур. Кожны пост складаецца з партрэта і кароткай гісторыі пра жанчыну, якая цяпер за кратамі. Сярод гераіняў праекту – Ірына Пярцова, Эма Сцепулёнак і Яна Пінчук, ураджэнкі Віцебшчыны.
Еўразвяз дапамагае выжыць малому і сярэднему бізнэсу ў Оршы і Браславе
У бягучы час, каб дапамагчы развіццю беларускага бізнэсу ў краіне рэалізуецца міжнародная праграма па пашырэнні даступнасці фінансавых паслуг для малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Часткай гэтай праграмы з'яўляецца праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі. Фінансуецца праект краінамі Еўрапейскага саюза.