Прэс-службы КДБ паведаміла пра тое, што удзельнікі названага фармавання, акрамя здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці, ажыццяўлялі супрацьпраўную дзейнасць па зборы і наступнай перадачы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі і іх прадстаўнікам (у тым ліку спецслужбам ЗША і Літвы) службовай інфармацыі абмежаванага характару ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь.
4 снежня 2020 году Капшуль далучыўся да нацыянальнай стачкі.
Пераслед Капшуля пачаўся год таму, калі ў верасні 2021 года на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі без законных на тое падстаў ён быў затрыманы і перададзены расейскімі ўладамі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія з памежнага пераходу «Троебортное» таемна вывезлі яго ў Мінск. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.
Аляксандр у 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Міжнароднае права», адпрацаваў больш за 20 гадоў юрысконсультам у юрыдычным аддзеле юрыдычнага ўпраўлення ААТ «Нафтан». Ён жанаты, мае двух няпоўнагадовых дзяцей.
Праваабаронцы, 28 верасня 2021 года, прызналі Капшуля палітвязнем.
Іван Чайка