З пераліку “асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” сталі вядомыя імёны яшчэ чатырох жыхароў Глыбокага, асуджаных паводле арт. 342 Крымінальнага Кодэкса ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Вядома ўжо пра 11 чалавек, якіх асудзілі за ўдзел ў мірных пратэстах у 2020 годзе.

Гэта вынікае з абноўленага  18 красавіка пераліку  асобаў,   "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" на сайце МУС. Там згаданы 57-гадовая жыхарка Наваполацка Анжаліка Кухарэнка і 49-гадовы віцяблянін Сяргей Саўчанка.  

Паводле сайта МУС, фармаванне насамрэч складаецца з аднаго чалавека  - каталіцкага святара з Расонаў, які  быў вымушаны эміграваць за мяжу пад пагрозай крымінальнага пераследу. Рашэнне лічыць ксяндза цэлым "экстрэмісцкім фармаваннем" і забараніць дзейнасць "фармавання" было прынята МУС 16 красавіка.

Назвалі яго РИНГ (“Реальность. История. Народ. Государство”). Як вынікае з апісання на сайце мясцовай раённай газеты, нічога прынцыпова новага або адметнага удзельнікаў не чакае. На працягу года будуць праходзіць усе тыя ж “дыялогавыя пляцоўкі”, якія больш нагадваюць сходы часоў савецкага застою: перад прысутнымі выступаюць начальнікі або праўладныя чыноўнікі, а для арганізацыі “дыялогу” пытанні размяркоўваюцца загадзя.

17 красавіка Лёзна наведае Уладзімір Бабічаў - дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які балатаваўся па Талачынскай акрузе №30, куды ўваходзяць 4 раёны і нават больш: Талачынскі, Сенненскі, Дубровенскі, Лёзненскі і частка Аршанскага раёна. Адпаведна,  звярнуцца да дэпутата запрашаюць не толькі лёзненцаў, але і жыхароў суседніх раёнаў. Цікава было даведацца, што дэпутацкі прыем будзе працягвацца ўсяго дзве гадзіны: з 14.00 да 15.00 - прамая лінія,з 15.00 да 16.00  - асабісты прыём грамадзянаў.

За першыя 15 дзён красавіка рашэнні па прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў “экстрэмісцкімі прынялі суды Наваполацка, Полацкага раёна і Полацка, суды Чыгуначнага і Кастрычніцкага раёнаў Віцебска, суд Ушацкага раёна, суд Чашніцкага раёна і  суд Гарадоцкага раёна.

15 красавіка ў  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключыліTik-Tok-акаўнт з  назвай  “dubrovno_rovd М” прызнаны "экстрэмісцкім” паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 11 красавіка 2025г. На фота профілю ў “М” - выява вядомага дубровенскага актывіста Міхаіла Чамуракі, які вымушана з’ехаў з Беларусі.

Прычына відавочная: блогерка Анжаліка Андрэева ад пачатку гэтага месяца запачаткавала праект «Топ-блог. Беларусь & Мир», дзе выключна негатыўна выказваецца на адрас суседніх з Беларуссю краін - Латвіі, Літвы, Польшчы. І пры гэтым усяляк падкрэслівае, што “беглыя”, апынуўшыся ў тых краінах, вельмі шмат страцілі ў параўнанні з жыццём у сучаснай беларускай рэчаіснасці.

Установа атрымала грант ад фонду “Русский мир, які спрыяе ўкараненню ідэй, накіраваных на падтрымку і прасоўванне рускай мовы і культуры. На гэтыя грошы будзе рэалізаваны праект "Юбилей у писателя - праздник у читателя", асноўная мэта якога - больш шчыльнае знаёмства юных чытачоў з рускімі паэтамі і пісьменнікамі-юбілярамі.

"Допыт" - так называе дзеянні сілавікоў сама Эльвіра Мірсалімава.  Паводле яе  словаў, дачку апытвалі наконт   Крысціны Мірсалімавай - цёці 18-гадовай дзяўчыны і роднай сястры самой Эльвіры. Крысціна Мірсалімава была вымушана эміграваць з Беларусі пад пагрозай крымінальнага пераследу: у адрозненне ад Эльвіры, яна не падтрымлівае ідэі "рускага міра" і мае прабеларускія погляды.