Ахвотным прапануюць сад. Толькі не зразумела - у арэнду ці ў падарунак
Сад знаходзіцца ў прыбярэжнай зоне возера Астроўна - на мяжы Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў. І тое, што зараз яго гатовы аддаць любому ахвотнаму - вынік “гаспадарлівасці” у сучаснай эканоміцы. Фармальна гэты сад належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству “Вядзерава”, але прыбытку ад яго няма, і што рабіць з гэтай “спадчынай”, у гаспадарцы не ведаюць.
Парушэнні ў працы са зваротамі грамадзян - ва ўсіх сферах
У Віцебскай вобласці Камітэт дзяржкантролю падведвёў вынікі праверак выканання заканадаўства ў сферы працы са зваротамі грамадзян за мінулы год. У ходзе кантрольных мерапрыемстваў у Віцебскай вобласці былі выяўлены парушэнні ў працы са зваротамі грамадзян у розных сферах, уключаючы жыллёва-камунальную гаспадарку, ахову здароўя, лясную гаспадарку і гандаль, у асобных мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.
Віцебскага актывіста Дзмітрыя Карняенку прызналі ўдзельнікам "экстрэмісцкага фармавання"
Гэта вынікае з абноўленага 9 красавіка «Пераліку арганізацый, фрмаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У той самы дзень да яго бацькі, які жыве ў Оршы, прыходзілі міліцыянты з роспытамі пра тое, дзе знаходзіцца сын. І ўзялі ў пажылога мужчыны матэрыял (мазок) на аналіз ДНК.
Адкрыццё Плошчы герба і сцяга ў Віцебску запланавалі на 11 траўня
Нагадаем, што будаўніцтва плошчы ідзе са спазненнем - яе спадзяваліся адкрыць яшчэ ў канцы мінулага года. А калі не атрымалася, то кураўніцтва вобласці загаварыла пра перанос адкрыцця "на нейкую прыгожую дату" сёлета. Цяпер яго прымеркавалі да афіцыйнага свята - Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў другую нядзелю траўня. Гэта ўжо абвешчана, а вось кошт укладзеных бюджэтных сродкаў - дагэтуль таямніца.
У адстаўку адправілі адыёзную наваполацкую суддзю Зінаіду Балаболаву
Яна шмат гадоў выдавала палітычна матываваныя прысуды ў гарадскім судзе Наваполацка і была “лідаркай” у гэтый “справе” на Віцебшчыне. Беларускія праваабаронцы ўключылі яе ў ТОП-7 суддзяў, якія разгледзелі найбольшую колькасць палітычны матываваных адміністрацыйных справаў у 2024 годзе. Але палёгкі няма: у віцебскі суд Чыгуначнага раёна з суда Полацкага раёна і г.Полацка пераведзены суддзя Андрэй Дзергачоў, які таксама адзначыўся вялікай колькасцю палітычна матываваных выракаў.
Пад ціскам грамадскасці справа з мастом у Оршы скранулася з месца
Але калі насельнікі мікрараёна каля аршанскага мясакамбіната змогуць карыстацца новым пуцеправодам цераз чыгунку, пакуль не вядома. Старшыня райвыканкама Ігар Мароз кажа адно, але ў дакументах напісана іншае. Хуткае вырашэнне пытанне падаецца сумнеўным яшчэ і таму, што плануецца знос старой канструкцыі даўжынёй 83 метры і ўзвядзенне абсалютна новай, даўжынёй ажно 259 метраў
Эльвіра Мірсалімава нечакана падтрымала Дзмітрыя Карняенку
Віцебская прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава таксама , як і апазіцыйны актывіст, патрабуе пакарання “недатыкальных асобаў” за “распаўсюд экстрэмізму”. Раней паводле заяваў Дзмітрыя Карняенкі за “распаўсюд экстрэмізму” былі асуджаныя і сама Эльвіра Мірсалімава, і некалькі яе “рускамірскіх” аднадумцаў.
Стаў вядомы прысуд жыхарцы Глыбокага Людміле Пацэвіч, пакаранай за ўдзел у пратэстах 2020 года
4 красавіка імя былой лекаркі з Глыбокага з’явілася ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Паводле яго, 49-гадовую Людмілу Пацэвіч ( 9 красавіка ей мае споўніцца 50 гадоў) прызналі вінаватай паводле ч.1 арт.342 КК РБ. У дакуменце на сайце МУС пазначана “судзімасць не пагашана”, і з гэтага можна зрабіць выснову, што жанчыну асудзілі да “хіміі”.
"Суткі" за кожны "экстрэмісцкі" рэсурс?
Жыхарку вёскі Браткова Лёзненскага раёна асудзілі на 10 сутак за "экстрэмісцкія" падпіскі. 22 сакавіка супрацоўнікі мясцовага РАУС устанавілі, што жанчына мае падпіскі на 10 інтэрнэт- рэсурсаў, уключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Віцебскі ідэолаг сцвярджае, што наркаманію - не перамагчы
Адзін з апошніх выпускаў відэаблога галоўнага спецыяліста ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслава Міхайлава здзівіў нетрадыцыйнасцю. І не столькі таму, што ў ім не было ніводнага зняважлівага слова пра “беглых” або пра апазіцыйных палітыкаў - хаця менавіта на гэтым спецыялізуецца аўтар відэарубрыкі “Вести не молчат” у абласной газеце “Витебские вести”. Ідэолаг раптам успомніў пра сваю непрасрэдную працу - займацца выхаваннем моладзі.