Трывожная тэндэнцыя: эканоміка вобласці падсела на расійскую інвестыцыйную іголку
Зыходзячы з дадзеных Упраўлення статыстыкі Віцебскай вобласці ў студзені - верасні 2022 года рэгіянальная эканоміка стала залежнай ад інвестыцый з Расійскай Федэрацыі. Практычна ўсе інвестыцыі, якія выцякаюць за межы Віцебскай вобласці, знаходзяць сабе прымянення ў эканоміцы нашай усходняй суседцы.
У Віцебску на кіроўцу «жывемабіля» завялі крымінальную справу
Андрэй Кулакоў — вядомы шмат каму кіроўца «жывемабіля». Улады маюць намер пакараць мужчыну па «народным» арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Таксама была арыштавана яго маёмасць. Кіроўца «жывемабіля» даўно з’ехаў з Беларусі, калі заставацца яму стала небяспечна. Цяпер ён жыве ў Варшаве, а пасля нападу Расіі на Украіну аддаў увесь час на ратаванне ўкраінскіх уцекачоў.
Палітвязня блогера Дзмітрыя Цімафеева пераводзяць з "хіміі" ў калонію
Судзе Чыгуначнага раёна Віцебска 16 лістапада разглядзеў справу аб змене пакарання палітзняволенаму блогеру Дзмітрыю Цімафееву на больш жорсткае і пастанавіў перавесці палітвязня з папраўчай установы адкрытага тыпу ў папраўчую калонію тэрмінам на 3,5 месяцы. 51-гадовага баранавіцкага блогера Дзмітрыя Цімафеева 17 лютага 2021 года асудзілі да двух гадоў "хіміі" за абразу начальніка аддзела ДАІ Бабруйскага гарвыканкама Віталя Паддубскага.
Пенсіянерку Эму Сцепулёнак асудзілі да 2 гадоў калоніі за абразу чыноўнікаў
Эму Антонаўну абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя суда Мёрскага раёна Ірына Яскевіч прызначыла палітзняволенай 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе ўзялі пад варту ў зале суда. У зняволенні ёй засталося адбыць прыкладна 4 месяцы.
У турэмнай выдавецкай серыі выйшаў «Зэкамерон» - кніга палітвязня Максіма Знака
Гэта 10-е выданне праваабарончай серыі «Беларуская турэмная літаратура», запачаткаванай у 2017 годзе. І хоць Максім па прафесіі юрыст і да зняволення працаваў адвакатам, ён не цураўся вершаў, спяваў, а напісаны ў турэмных сценах празаічны твор сведчыць пра ягоны выдатны літаратурны густ і талент.
Падтрымай палітвязня: Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі 900 дзён
Амаль увесь гэты час ён знаходзіцца ў адзіночнай камеры, якая чаргуецца з карцарам ды штрафным ізялятарам. Кіраўніцтва Глыбоцкай папраўчай калоніі №13 прымяняюць супраць Статкевіча жорсткія катавальныя практыкі. Усё часцей яму забараняюць перадачы, не даюць неабходныя лекі і замаруджваюць ліставанне.
Суду асудзіў на два гады калоніі палітвязня Аляксандра Патапава
У судзе Віцебскага раёна 16 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна Аляксандра Патапава. Мужчыну абвінавацілі ў абразе прэзідэнта па ч.1 арт. 368 беларускага КК. Суддзя Наталля Траццякова прызнала падсуднага вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады ва ўмовах агульнага рэжыму.
Жанну Іванову (Жалевіч) аштрафавалі на 100 базавых велічынь
Пра гэта пазаштатная карэспандэнтка інтэрнэт-выдання «Витебский курьер» паведаміла ў Фэйсбуку, напісаўшы: «Я дома. Суд быў». Жанчыну прызналі вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні паводле артыкула 24.23 КоАП. У адміністрацыйным пратаколе былі згаданыя 4 публікацыі ў Instagram і «Одноклассниках», дзе міліцыянты разгледзелі нацыянальную сімволіку.
З тэрыторыі Віцебскай вобласці эмігранты імкнуцца прарвацца ў суседнюю Латвію
Колькасць спроб нелегальнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі ў Латвійскую Рэспубліку дасягнула амаль такіх жа паказчыкаў, як у жніўні 2021 года - адным з першых месяцаў штучнага міграцыйнага крызісу, створанага беларускімі ўладамі. Цяпер штомесяц патрапіць у Латвію паспрабавалі 250-300 чалавек.
Знікла сувязь з журналісткай Жаннай Івановай (Жалевіч). Верагодна, яна затрыманая
Учора, 15 лістапада, у Першамайскім РАУС яе пазнаёмілі з адміністрацыйным пратаколам, складзеным за парушэнне артыкула 24.23 КоАП за несанкцыянаванае пікетаванне. Жанну Іванову збіраліся ўтрымліваць да суду ў ІЧУ, аднак тамтэйшыя лекары не пагадзіліся прыняць жанчыну з сур’ёзным хранічнымі хваробамі. Яна вярнулася дахаты, але сёння ранкам напісала з Фэйсбуку, што да яе ў кватэру «ломяцца невядомыя».