За суткі латвійскія пагранічнікі спыняюць 12-15 спроб сілавога прарыву на тэрыторыю суседняй дзяржавы, аднаго з членаў Еўрасаюза. Бывалі дні, калі эмігранты атакавалі ахоўныя памежныя збудаванні вялікімі групамі па 25-30 чалавек.
На фоне абвастрэння сітуацыі ўрад Латвіі вырашыў падоўжыць на нявызначаны тэрмін рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы, мяркуючы, што гібрыдны ціск на краіну з дапамогай мігрантаў працягнецца і надалей.
Таксама кіраўніцтва краіны звярнулася ў Еўракамісію з просьбай прафінансаваць пашырэнне цэнтраў для размяшчэння мігрантаў на ўсім працягу мяжы з Віцебскай вобласцю на выпадак, калі паток мігрантаў істотна ўзрасце.
Іван Чайка