Чацвер, 17 Лістапад 2022

Падтрымай палітвязня: Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі 900 дзён

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Амаль увесь гэты час ён знаходзіцца ў адзіночнай камеры, якая чаргуецца з карцарам ды штрафным ізялятарам. Кіраўніцтва Глыбоцкай папраўчай калоніі №13 прымяняюць супраць Статкевіча жорсткія катавальныя практыкі. Усё часцей яму забараняюць перадачы, не даюць неабходныя лекі і замаруджваюць ліставанне.

А зусім нядаўна суддзя гомельскага суда вынес здекліваю пастанову, па якой Мікалай Статкевіч абавязаны выплаціць 22 мільёна рублёў супрацоўнікам міліцыі “за нанесены імі ўрон  — дадатковы час на службе падчас паслявыбарных пратэстаў".

Партыйныя паплечнікі просяць беларускіх грамадзян  працягваць падтрымку палітзняволеных, бо каты рознага ўзроўню вельмі баяцца салідарнасці са зняволенымі патрыётамі. Разум з іншымі, треба не забываць падтрымліваць і Мікалая.  

Для гэтага прадастаўляем актуальны адрэс калоніі для лістоў і грашовых пераводаў дзе знаходзіцца выбітны беларускі сацыял-дэмакрат: Статкевічу Мікалаю Віктаравічу, ПК № 13, Савецкая, 205,211791, Глыбокае, Віцебская вобласць.

Іван Чайка