Экс-банкіру і палітвязню Віктару Бабарыку прызначылі новую працу ў ПК-1. Цяпер ён выпальвае драўняны вугаль, паведамляе Telegram-канал «Виктор Бабарико». Гэта значыць, што палітзняволены вымушаны ў халодную пару году працаваць на вуліцы цягам 9 гадзінаў штодня за адзіным выходным на тыдні. Варта заўважыць, што ягоная мінулая праца была ўнутры памяшкання без вентыляцыі пры тэмпературы +30 градусаў – у такіх умовах ён працаваў укладчыкам хлебабулачных вырабаў у пякарні.

Пра такі выпадак стала вядома ў дачыненні да палітвязня Анатоля Латушкі, якому «настойліва раяць» не пісаць лісты па-беларуску, бо цэнзар не вывучала беларускую мову і зусім яе не разумее. Праз гэта лісты на дзяржаўнай мове не даходзяць да палітзняволенага, але ён прынцыпова працягвае ліставанне па-беларуску.

Жонцы палітвязня да гэтага часу не ўдалося атрымаць інфармацыю аб стане здароўя палітвязня Мікалая Статкевіча, які ў калоніі пасля трох перанесеных кавідаў захварэў на пнеўманію. Яго маглі пакінуць без неабходных лекаў, паведаміла Марына Адамовіч.

Праваабаронцам стала вядома, што на Мёрскім металапракатным заводзе адбыўся масавы «хапун» – затрымана як мінімум пяць чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрымліваюць тых, хто быў актыўным пасля прэзідэнцкіх выбараў затрыманым інкрымінуюць «злівы» у ЧКБ і абразы ў каментарах. Дома ў затрыманых праводзяць ператрусы.

1 снежня 2022 года ў свеце адзначаецца Дзень барацьбы з ВІЧ (віруса імунадэфіцыту чалавека)/СНІДам (сіндромам набытага імуннага дэфіцыту). Не абыйшло гэтае захворванне і жыхароў Віцебскай вобласці. І с кожным годам колькасць пацярпелых ад гэтай хваробы расце.

У вечары, 28 лістапада, адбыўся ператрус па месцы прапіскі грамадскай і палітычнай дзяячкі з Наваполацка Вольгі Дамаскінай. Вольга ўжо больш за год знаходзіцца разам з мужам за межамі Беларусі і не займаецца публічнай палітыкай.

У Менскім гарадскім судзе 25 лістапада паччаўся судовы працэс над актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў, палітвязнем Васілём Берасневым. Яго Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Справу разглядае сумна вядомая сваімі прысудамі суддзя Анастасія Папко.

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, якія ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года. Па гэтай жа справе будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці і Зміцера Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь.

Апошнім часам віцебскімі ўладамі вядзецца мэтанакіраваная праца па стварэнні моладзевых ваенізаваных структур афіляваных з дзейным палітычным рэжымам. Часткай гэтага працэсу трэба лічыць праведзены 26 лістапада злёт мілітарыстаў Віцебшчыны "Хто, калі не мы!". 

Праваабаронцам стала вядома, што Валянціну Болбат асудзілі да арышту на 10 сутак. Але няма звестак пра тое, у чым канкрэтна абвінавацілі актывістку, і не зразумела, калі над ёй адбыўся суд. Паводле звестак, якімі падзяліліся сябры спадарыні Валянціны, 22 лістапада ў яе адбыўся ператрус, а потым некалькі гадзін актывістку апытвалі пра кіраўніцтва руху «За свабоду», у прыватнасці, пра Юрыя Губарэвіча. У праваабаронцаў ёсць падставы меркаваць, што асудзіць актывістку маглі паводле арт. 19.11 КаАП. Але высветліць гэта дакладна можна будзе хіба толькі тады, калі Валянціна Болбат выйдзе на волю.