Арганізатарамі злёту выступілі абласная структура РГА "Патрыёты Беларусі", абкам БРСМ, галоўныя ўпраўленні аблвыканкама - ідэалагічны работы і па справах моладзі, і па адукацыі, рэктарат Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Удзельнікамі злёту былі члены грамадскіх аб'яднанняў, якія займаюцца патрыятычным выхаваннем насельніцтва, і ваенна-патрыятычных клубаў Віцебскага рэгіёна, навучэнка моладзь.
Ідэалагічным складальнікам працэсу стварэння сеткі лаяльных грамадзян з'яўляецца не беларуская нацыянальная ідэалогія, а пячорны мілітарызм савецкага імперскага ўзору.
Ужо даўно прасоўваннем савецкага патрыятычнага наратыву займаецца начальніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая. І на форуме гэтая чыноўніца прасоўвала ідэю таго, што патрыётам можна нарадзіцца, але сапраўднага грамадзяніна сваёй краіны можна і трэба і выхаваць.
На думку Навіцкай для маладых людзей узорамі маральнасці могуць з'яўляцца выключна тыя людзі, хто валодае з мілітарысцкай свядомасцю. Гэта і воіны-інтэрнацыяналісты, якія ўдзельнічалі ў генацыдзе народаў Афганістана, і былыя малалетнія зняволеныя фашысцкіх лагераў, і рознага роду ветэраны Узброеных Сіл, і вайскоўцаў, якія ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў сілавым падаўленні мірных пратэстаў суграмадзян.
Перад аўдыторыяй выступіў ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Руслан Шкодзін. Гэты афіцэр убіваў у мазгі прысутным ідэалагічныя ўстаноўкі, якія настройвалі моладзь на разуменне таго, што Беларусь з'яўляецца "асаджанай крэпасцю". Ён фантазіяваў аб дзейнасці дэструктыўных сіл, якія імкнуцца разбурыць адзінства беларускага народа, раскрыў больш падступныя задумы Захаду па нападзенні на Беларусь.
Праўда Руслан Мікалаевіч умоўчаў аб тым, што расійская ваеншчына, выкарыстоўваючы тэрыторыю суверэннай Беларусі абстрэльвае ракетамі ўкраінскія гарады, забівае і калечыць грамадзян нашай паўднёвай суседкі. Па стане на раніцу 24 лістапада 2022 года ва Украіне 440 дзяцей загінулі і больш за 847 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Пад час злёту прайшла прэзентацыя паспяховых практык грамадскіх аб'яднанняў па патрыятычным выхаванні насельніцтва. Аднак сучасная гісторыя паказала, што такія метады і мілітарысцкія ідэалагічныя ўстаноўкі выхаваюць у моладзі не пачуцці патрыятызму, а байцоў прыватных ваенных кампаній, гатовых за грошы несці па свеце смерць і разбурэнні.
Сяргей Карнееў