У Менскім гарадскім судзе 25 лістапада паччаўся судовы працэс над актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў, палітвязнем Васілём Берасневым. Яго Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Справу разглядае сумна вядомая сваімі прысудамі суддзя Анастасія Папко.
Васіль Бераснеў — лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу Радыёэлетроннай прамысловасці (РЭП), выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП. Ён быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы. Мужчыну змясцілі ў СІЗА і прад’явілі абвінавачванні. У яго значна пагоршылася здароўе ў СІЗА, ён пакутуе на болі ў адзінай нырцы.
Адрас палітвязняў: СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Васіль Ціханавіч Бераснеў.
Віталь Кажух