Статкевічу, які адбывае тэрмін у калоніі, дыягнаставалі пнеўманію пасля трох перанесеных кавідаў. Палітвязень знаходзіцца ў медсанчастцы, пры гэтым да яго не пускаюць адваката.
Марына Адамовіч распавяла, што не ведае, ці перадаюць Статкевічу неабходныя лекі.
Пры гэтым яна зазначыла, што можна пісаць афіцыйныя запыты ў калонію па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Звачыйныя ці заказныя лісты да яго і да Марыны не даходзяць.
Палітвязня 14 снежня мінулага года асудзілі паводле «справы Ціханоўскага», прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і прызначылі 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму.
У сярэдзіне чэрвеня Статкевіча этапавалі ў Глыбоцкую папраўчую калонію № 13 — адну з самых суровых у Беларусі. Там ён знаходзіцца ва ўмовах асаблівага рэжыму: у гэтым выпадку вязняў трымаюць у камерах, яны маюць права на два спатканні ў год — адно доўгатэрміновае і адно кароткатэрміновае. Таксама такім зняволеным можна атрымліваць адну пасылку і дзве бандэролі ў год.