Што да арышту жыхаркі Верхнядзвінску, то ёсць дэталі, якія бянтэжаць і праваабаронцаў, і яе аднадумцаў. Справа ў тым, што 23 і 24 лістапада актывістка некалькі разоў выходзіла на сувязь і прасіла за яе не хвалявацца. Застаецца не зразумелым, ці гэта супакойвала знаёмых сама Валянціна Болбат, ці нехта рабіў гэта ад ейнага імя з ейнага тэлефона. Бо голасу актывісткі ніхто не чуў, каб можна было з поўнай упэўненасцю сказаць, што на сувязі менавіта гэты чалавек. Усе камунікацыі адбываліся пісьмова праз мэсэнджары. Тэлефон Валянціны Болбат не адказвае з 22 лістапада: на ўсе спробы датэлефанавацца абанентам паведамляюць, што «няправільна набраны нумар».
Валянціна Болбат - адна з пачынальніц беларускага дэмаратычнага руху ў1990-я гады. Яна шмат працавала на карысць развіцця Верхнядзвіншчыны - ладзіла асветніцкія і культурніцкія імпрэзы, супрацоўнічала з мясцовымі ўладамі ў галіне аховы здароўя, правоў жанчын і дзяцей, неаднаразова была незалежнай назіральніцай падчас выбараў розных узроўняў, дапамагала неабыякавым жыхарам Верхнядзвінску аб'яднацца дзеля добраўпарадкавання сваіх двароў і навакольных тэрыторый.
Лявон Каляда