Пяць гадоў за кратамі трымаюць палітвязня Ігара Лосіка
Стваральніка канала «Беларусь галаўнога мозгу» арыштавалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах — яшчэ да пачатку пратэстаў, — асудзілі да 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і накіравалі ў наваполацкую ПК 1. Лосіка прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў і арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы.
Яшчэ два віцебскія інтэрнэт- рэсурсы ўключылі ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў"
Яшчэ два віцебскія інтэрнэт- рэсурсы ўключылі ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў"
Абодва на запыт пракуратуры прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. Адзін з рэсурсаў ужо не працуе, другі мае ўсяго 26 падпісчыкаў - пракуратуру, напэўна, насцярожыла не "масавасць", а змест апублікаванай інфармацыі.
Асудзілі за каментар, напісаны ў рэанімацыі падчас ковіду
20 чэрвеня ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС з’явілася прозвішча ўраджэнца Дуброўна Дзяніса Пятрова. У “экстрэмісцкім” пераліку пра Дзяніса Пятрова пазначана, што ён “адбывае пакаранне”. І што ён асуджаны па ч.1 арт.130 КК РБ, якая прадугледжвае пакаранне за “свядомая дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці”.
У пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, з’явіліся прозвішчы яшчэ 4-х жыхароў Глыбоччыны
Усіх чацвярых судзілі ў Глыбоцкім раённым судзе паводле ч.1 арт. 342 КК РБ ( арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ўсім чатыром прысуджана “хатняя хімія”. Суды над імі сталі наступствамі міліцэйскага хапуна, праведзенага ў Глыбокім восенню мінулага года.
Хацелі стэлу з “Кацюшамі” і цягнікамі, але нешта пайшло не так
У Оршы вынеслі на грамадскае абмеркаванне праект стэлы - памятнага знака “Працоўнай славы” - якую збіраюцца ўсталяваць на скрыжаванні вуліц Заслонава і Грыцаўца. Стэла выглядае, скажам так, вельмі лаканічна. Хаця першапачаткова аршанскія ўлады раілі скульптарам зрабіць памятны знак больш пампезным. Увогуле ж гэтую стэлу меркавалася адчыніць да знакавай падзеі - з нагоды надання Оршы звання «Горад працоўнай славы.1941-1945» ў межах праекта СНД да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Але ці надалі гораду гэтае званне, так і не вядома.
Будаўніцтва аквапарка ў Віцебску зноў адкладаецца
Прапановы пабудаваць у абласным цэнтры аквапарк гучаць ужо не адно дзесяцігоддзе. І не адно дзесяцігоддзе розныя кіраўнікі горада і вобласці абяцаюць віцяблянам выканаць “пажаданні народа”. Яшчэ зусім нядаўна мясцовыя дзяржСМІ публікавалі аповеды пра тое, што справа ўжо зрушылася з месца: маўляў, інвестары ўжо выкупілі два корпусы былога тэлезавода “Віцязь”, і гатовы праект “шматфункцыянальнага комплекса з аквапаркам”.
5 гадоў, як у няволі знаходзіцца Віктар Бабарыка
Раніцай 18 чэрвеня 2020 г. тагачасны прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам накіраваліся перадаць чарговую частку подпісаў, сабраных за вылучэнне экс-банкіра кандыдатам. Да таго моманту было сабрана 425000 подпісаў, і патрэбныя паўмільена былі цалкам рэальнай мэтай. Але Бабарыка з сынам перасталі адказваць не званкі... У гэты ж дзень Віктар Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ.
У Віцебску назвалі дату адкрыцця лазні, якая 14 год была знакамітым мясцовым “даўгабудам”
Будаўніцтва лазневага комплекса на рагу вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў пачалося яшчэ ў 2011 годзе. Аб’ект то “замарожвалі” зноў распачыналі будаўнічыя працы. За гэты час змяніліся некалькі старшыняў гарвыканкаму, кожны з якіх абяцаў завяршыць будаўніцтва. Цяперашні кіраўнік горада, Аляксей Героеў, таксама ўжо паспеў паабяцаць “лішняга”: то лазню абяцалі адчыніць у першым квартале гэтага года, то ў пачатку чэрвеня. Нарэшце названая дата.
Пачаліся зямельныя працы на месцы, дзе ў Віцебску збіраюцца пабудаваць Сафійскі сабор
Нагадаем, у 2016 годзе віцебская грамадскасць абурылася супраць ідэі будаўніцтва гэтага аб’екта ў Парку партызанскай славы. На той момант, здавалася, пратэсты не будуць пачутыя: на месцы перспектыўнай будоўлі ўжо паспелі ўзвесці плот... Аднак пад напорам неабыякавых віцяблян улады мусілі здацца: яны прыйшлі да высновы, што ў горадзе ёсць царкоўныя “даўгабуды”, і што Сафійскі сабор можа стаць адным з іх. Будаўніцтва ў першапачатковым месцы адмянілі, але праз пэўны час прызначылі іншае - на беразе Дзвіны непадалёк ад гандлёвага цэнтра “Беларусь”, дзе паўгода таму здарыўся пажар.
Яшчэ трое жыхароў Віцебшчыны - у “экстрэмісцкім” спісе на сайце МУС
У абноўлены 13 чэрвеня пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі аршанца Андрэя Чарнамордзіка і ўраджэнцаў Наваполацка Аляксея Прасвета і Арцема Васільева. Усіх трох звінавацілі па розных артыкулах Крымінальнага Кодэкса, і ўсім траім прызначаны розныя пакаранні.