Чацвер, 03 Ліпень 2025

Трох жыхарак Лёзненскага раёна судзілі за "распаўсюд экстрэмізму"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Выглядае, што 19 чэрвеня лёзненскія міліцыянты праводзілі "спецаперацыю". У гэты дзень былі выяўлены падпіскі на "экстрэмісцкія" Telegram-каналы адразу ў трох жанчын - жыхарак Лёзна, аграгарадкоў Зубкі і Надзёжына.

На ўсіх траіх былі складзены пратаколы па ч.2 арт. 19.11 КаАП РБ, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь (420 -1 260 руб.) альбо грамадскія працы, альбо адміністрацыйны арышт.

У які дзень адбыліся суды, і як пакаралі жанчын з Лёзненшчыны, пакуль не вядома: на сайце Вярхоўнага суда з сакавіка гэтага года недаступны раздзел з раскладам судовых паседжанняў. Замест таго, каб зрабіць звесткі пра судаводства адкрытымі, мы назіраем памкненне схаваць ад грамадскасці маштаб рэпрэсій за іншадумства.

Раман Пластун