За «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць Віктара Вялюгу – дырэктара згарэлага ГЦ «Беларусь»
Разгляд справы вядомага ў Віцебску бізнесоўца, распачатай па ч.2 арт.1911 КаАП, анансаваны на 19 лютага. Ен пройдзе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Суддзёй традыцыйна прызначана Кацярына Цыбульская – пераважна ёй у гэтым судзе аддаюць на разгляд палітычныя «адміністратыўкі».
Футбольнага фаната з Оршы асудзілі на 7 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмізму»
9 лютага ў судзе Оршы і Аршанскага раёна судзілі 25-гадовага аршанца Аляксея Сукорскага. Хлопца затрымалі на мінулым тыдні і змясцілі ў ІЧУ. Судовы працэс праходзіў у Аршанскім РАУС. Адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд экстрэмізму», складзены па ч. 2 арт. 19.11 КаАП, разбірала суддзя Юлія Вяршыніна. На судовы разбор яна патраціла ўсяго 10 мінут.
Віцебскі ідэолаг заступіўся за «Пагоню»
У чарговым выпуску відэаблога «Вести не молчат» галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслаў Міхайлаў чарговы раз узяўся крытыкаваць пашпарт Новай Беларусі. І пачаў з таго, што папракнуў дэпутатаў літоўскага Сейма за жаданне «прысвоіць» сімвал «Пагоні». Маўляў, гэта несумненная гістарычная каштоўнасць для Беларусі.
У Віцебску судзілі журналіста і культуролага
7 лютага ў раскладзе суда Першамайскага раёна ў'явілася імя і прозвішча Георгія Каржанеўскага, журналіста і культуролага, які рабіў агляды мастацкіх падзей для розных рэгіянальных выданняў. Яго вінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмізму» і «прапагандзе нацысцкай сімволікі».
У Віцебску складаюць пратаколы на студэнтаў
6 і 7 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска па палітычна матываваных «адміністратыўках» судзілі студэнтаў. Верагодна, пратаколы за «распаўсюд экстрэмізму» ў інтэрнэце – гэта вынік праверак тэлефонаў, якія апошнім часам ладзяцца ў навучальных установах абласнога цэнтра.
Віцебскі фатограф-«экстрэміст»
У пералік асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дейнасці", размешчаны на сайце МУС, уключылі віцебскага фатографа Уладзіслава Кошалева. Ён асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК - за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Справу Уладзіслава Кошалева ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разглядалі сёлета ў лістападзе, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Судзіла віцебскага фатографа Святлана Кузмічонак.
У Віцебску зноў судзяць Надзею Куканос
4 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць 64-гадовую мясцовую актывістку. Адміністратыўную справу, распачатую супраць Надзеі Куканос паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП разбірае суддзя Ганна Кот. Гэтую неабыякавую жанчыну многія віцябляне памятаюць па ранейшых падзеях: яна заўсёды востра рэагавала на несправядлівасць, і таму не бянтэжылася скардзіцца на парушэнні ў дзейнасці дзяржаўных структур і кіраўнікоў любога рангу.
Памёр Іосіф Навумчык
Грамадскі дзеяч з Віцебску сышоў ва ўзросце 86 гадоў. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў яго сын, журналіст Сяргей Навумчык. Многія віцябляне ведалі гэтага чалавека не адно дзесяцігоддзе: ён спрычыніўся да будаўніцтва Плошчы Перамогі ў 1970-я гады, быў адным з арганізатараў святкавання 1000-годдзя горада ў 1974-м годзе, быў вядомым за савецкім часам партыйным дзеячам і грамадскім актывістам у часы беларускай незалежнасці.
У Глыбокім ідуць суды па крымінальных справах за пратэсты 2020-га
4 лютага ў судзе Глыбоцкага раёна будуць разбіраць справу Рамана Васілевіча, 7 лютага – справу Ігара Шкетава. Абодвух судзяць за ўдзел у пратэстных падзеях 2020 года паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Судзіць глыбачан будзе Андрэй Тарасевіч. Ён жа 28 студзеня па тым самым артыкуле судзіў братоў Івана і Дзмітрыя Піскуновічаў.
За «незаконнае пікетаванне» асудзілі журналіста і актывіста Андрэя Буку
Судовы працэс прайшоў 3-га лютага ў судзе Шаркоўшчынскага раёна. Адміністрацыйны пратакол, складзены на Андрэя Буку паводле ч.3 арт. 24.23 КаАП, разглядала суддзя Аксана Табола. Прымяненне ч. 3 азначае, што падсудны цягам года здзейсніў падобнае правапарушэнне паўторна.