У Кіеве будуць судзіць кіраўнічку выбаркаму адной з выбарчых камісій Дарніцкага раёну. Жанчыне абвінавачваюць у падробцы вынікаў мясцовых выбараў 25 кастрычніка 2020 году. Ёй пагражае ад 7 да 10 гадоў турмы з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады цягам пяці гадоў. Хочаце, як ва Украіне?..

У судзе Першамайскага раёну Віцебску 2 ліпеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Ільюшэнкі, якога абвінавачваюць у публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ). Абвінавачаны выступіў з апошнім словам. На папярэднім пасяджэнні, куды не пусцілі журналістаў, пракурорка Наталля Гаўрылюк запатрабавала для мужчыны два з паловай гады «хіміі». Адвакат прасіў абмежавацца штрафам.

1 ліпеня ў Віцебску прайшла ператрусы ў віцебскіх актывістак Таццяны Севярынец, Людмілы Камінскай і Тамары Ільіной. Яны былі фігуранткамі так званай справы «лясных фей». Ператрусы праводзілі супрацоўнікі аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Чыгуначнага РАУС. У маці палітвязня Паўла Севярынца Таццяны забралі кнігі, бел-чырвона-белы парасон і некалькі нацыянальных сцяжкоў.

Суд Першамайскага раёну Віцебску 1 ліпеня пачаў разглядаць чарговую крымінальную справу, заведзеную за публічную абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). На лаве падсудных – віцяблянін Сяргей Ільюшэнка. Нягледзячы на «адкрытасць» працэсу, у залу суду амаль нікога не пусцілі. Журналісты і валанцёры-праваабаронцы засталіся за дзвярыма.

Пра затрыманне 35-гадовага жыхара Наваполацку паведамілі ва ўпраўленні ГУБАЗіК у Віцебскай вобласці. Паводле ведамства, мужчына браў удзел у масавых беспарадках у Наваполацку ў жніўні 2020 году. У дачыненні яго заведзеная крымінальная справа. Паведамляецца, што навапалачанін дае прызнальныя паказанні.

Суд Чашніцкага раёну прызнаў вінаватай 59-гадовую жыхарку аграгарадку Лукомль у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК). Жанчына ў снежні 2020 году напісала нібыта зняважлівы каментар у дачыненні прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай. За гэта ёй прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі», паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.

28 чэрвеня суд Віцебскага раёну працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актывістаў Андрэя Кулакова і Марыі Волкавай, вернутай 27 траўня суддзёй Таццянай Лабацкай на дапрацоўванне ў міліцыю. Андрэй Кулакоў удзельнічаў у судовым паседжанні праз скайп. Віны сваёй фігуранты адміністрацыйнай справы не прызналі, але на вынесены прысуд гэта не паўплывала.

На пачатку чэрвеня 2021 году Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальную скаргу Алега Паўлава пад нумарам 3952/2021. Прычынай звароту грамадскага актывіста ў Камітэт было парушэнне беларускай дзяржавай ягонага права на ўдзел у мірных сходах.

Падпалкоўнік расейскай паліцыі ў адстаўцы, грамадзянін РФ і беларускі палітвязень Андрэй Новікаў больш за два месяцы ўтрымліваецца ў менскім СІЗА-1 на вул. Валадарскага. Гэтым разам яму інкрымінуюць незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы (арт. 371 КК). Следства ўжо завершанае. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня.

На «хіміі», ці афіцыйна – у папраўчай ўстанове адкрытага тыпу (ПУАТ), свабода асуджаных мусіць абмяжоўвацца, а не адбірацца. Некаторыя мяркуюць, што на «хіміі» у зэка больш правоў, чым на зоне. Але апошнім часам даходзіць інфармацыя, што «хімікі» усё часцей сутыкаюцца не толькі з абмежаваннем волі, але і з абмежаваннем элементарных правоў. Пра гэта размаўляем з былым палітзэкам Міхаілам Жамчужным.