У Віцебску працягваюцца суды над удзельнікамі журналісцкай фотасэсіі
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску працягнуліся слуханьні адміністрацыйных спраў віцебчукоў, якія далучыліся да сусьветнай кампаніі ў падтрымку свабоднай журналістыкі, сфатаграфаваўшыся на фоне вядомага ў горадзе графіці. 1 сьнежня разглядам спраў журналіста Кастуся Мардзьвінцава і каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацьцяны Севярынец займалася судзьдзя Алена Цыганкова, а з боку абвінавачваньня выступаў усё той жа начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі РАУС Чыгуначнага раёну Віцебску маёр Аляксандар Рыбакоў.
Гняздо, раскіданае віцебскім «Жылбудам» (відэа)
Паўмесяца спатрэбілася «Жылбуду», каб ушчэнт разбурыць дыхтоўны дом амаль ў самым цэнтры Віцебску. Участак зямлі блізу моста Блахіна стаўся для кагосьці смачным кавалкам.
Тацьцяна Севярынец: Працы непачаты край
Апошнім часам у стужцы навін усё часьцей згадваецца кампанія «За якасную мэдыцыну ў Віцебску». Актывістка кампаніі, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацьцяна Севярынец распавяла карэспандэнту «Дыялёгу» пра тое, як узьнікла ідэя правядзеньня гэтай кампаніі, і пра дзейнасьць, што ладзіцца ў яе межах.
За журналісцкую фотасэсію ў Віцебску — штрафы ад 2,7 да 3 мільёнаў рублёў
28 лістапада ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску адбыліся слуханьні адміністрацыйных справаў журналістаў, якія сфатаграфаваліся на фоне гарадзкога графіці напярэдадні 5 лістапада. Зьміцер Казакевіч і Алена Сьцяпанава атрымалі штрафы ў 20 базавых велічыняў кожны (3 мільёны беларускіх рублёў), а Алена Шабуня - 18 базавых за парушэньне артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
У Воршы ловяць футбольных фанатаў за марш па цэнтры гораду
16 лістапада ў Воршы адбыўся футбольны матч паміж клюбамі “Ворша” і “Крумкачы”. Перад матчам мясцовыя фанаты групай прайшлі ад будынку езуіцкага калегіюму да стадыёну. Яны несьлі банэр і палілі фаеры. Як піша сайт belultras.by, пасьля таго, як інфармацыя пра шэсьце зьявілася ў СМІ, міліцыя ацаніла яго як несанкцыяванае шэсьце з элемэнтамі палітыкі.
Полацкія ўлады праігнаравалі котку ў плавільнай печы
Справа тычылася інцыдэнту на ААТ «Полацак-Шкловалакно»: актывісты хацелі атрымаць ад уладаў абгрунтаваны адказ, ці насамрэч на загад кіраўніцтва аднаго з цэхаў у плавільнай печы жыўцом спалілі котку з кацянятамі.
Дзяржаўнае радыё «Віцебск»: «Песьні па-беларуску мы ня ставім»
Тое, што большасьць беларускіх радыёстанцыяў лічаць кампазыцыі жорсткім нефарматам толькі за тое, што яны прасьпяваныя на беларускай мове, пацьвердзілася чарговы раз. Музычны рэдактар радыёстанцыі Дар’я Пацехіна адкрыта заявіла, што песьні на беларускай мове не ратуюцца ў іх этэры.
У Воршы сабралі 600 подпісаў “За годнае мэдычнае абслугоўваньне”
Больш за 600 жыхароў Воршы паставілі свае подпісы пад патрабаваньнем да Аршанскага райвыканкаму выканаць дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў галіне аховы здароўя ў адпаведнасьці з артыкулам 9 Закону РБ №322-З ад 11.11.2009 г. “Аб дзяржаўных мінімальных стандартах”, паведаміў пра хаду кампаніі “Народны кантроль” каардынатар аргкамітэту БХД Яўген Анішчанка.
Павал Левінаў: “Я паведаміў у раённую адміністрацыю, што хачу сфатаграфавацца зь сябрамі. Няўжо не дазволяць?”
Праваабаронца хоча атрымаць афіцыйны адказ, ці можна фатаграфавацца ў Віцебску без дазволу ўладаў. Падставай для звароту ў адміністрацыю стаў інцыдэнт зь віцебскімі журналістамі і актывістамі, якіх вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі “на падставе” здымкаў з фотасэсіі.
У Віцебску адмоўлена ў правядзеньні пікету за якасную мэдыцыну
У Віцебску гарадзкія ўлады адмовілі ў правядзеньні пікету 30 лістапада «За якасную мэдыцыну» ў горадзе. Заяўку 12 лістапада ў межах кампаніі «Народны кантроль» падалі прадстаўнікі «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Афіцыйная прычына адмовы – адсутнасьць дамоваў з камунальнымі, мэдычнымі і праваахоўнымі службамі па забесьпячэньні прыборкі і аховы пікету.