Аўторак, 04 Кастрычнік 2016

Пад Бешанковічамі паўгода рамантуюць дарогу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Дарогу, якая вядзе ў вёску Горкі Бешанковіцкага раёну, вяскоўцы прасілі адрамантаваць яшчэ ўвесну. Будаўнікі зьявіліся тут летам. У выніку паводле папер дарога прыдатная да выкарыстаньня, але мясцовыя жыхары сьцьвярджаюць, што зробленая толькі палова працы.

Генадзь Шведаў, старшыня Бешанковіцкага райсавету дэпутатаў: «Асноўныя месцы, якія былі праблемныя, мы адрамантавалі. Ну а тое, што сёньня дожджык прайшоў і дзе-нідзе невялікая лужына... На сёньняшні дзень мы ня можам зь бюджэту кожную лужыну засыпаць».

Са сваёй праблемай жыхары вёскі Горкі зьвярнуліся на простую лінію ў аблвыканкам – там паабяцалі разабрацца.

beshankovichy.by

Залагініцца каб дадаць камэнтары