Віцябляніна Іосіфа Дулебу ўключылі ў “пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці”
Ен асуджаны за “ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні” паводле ч. 3 арт. 361-1 КК - вінаватым яго прызнаў Віцебскі абласны суд у асобе суддзі Яўгена Бурунова. Дулеба прадпрымаў спробу абскардзіць вырак суда першай інстанцыі, але, падобна, Вярхоўны суд пакінуў ранейшаерашэнне без зменаў. Паводле пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці , размешчаным на сайце МУС, мужчына ўжо адбывае пакаранне. Дарэчы, на сайце міліцэйскага ведамства 28 лютага яго імя і прозвішча з’явілася ўжо ў трэці раз.
Па настойлівых патрабаванях гараджан у Віцебску распачалася праграма “Падвалы”. Але ёсць пытанні
Некалькі гадоў запар гараджане скардзіліся ва ўсе магчымыя інстанцыі на нездавальняючы стан камунікацый, асабліва ў старым жыллёвым фондзе. Са скаргамі на кепскі пах, ваду ў падвалах, нашэсці пацукоў, скочак, камароў людзі прыходзілі практычна на кожны прыём да прадстаўнікоў гарадскіх і абласных уладаў. Напрыканцы мінулага года было паабяцана, што ў абласным цэнтры будзе запачаткавана адмысловая праграма па ліквідацыі “падвальных” праблем.