Чацвер, 03 Верасень 2026

У Лёзне і Дуброўне сілавікі шукаюць невядомых з заплечнікамі і джыпы, якія маюць намер прарвацца праз мяжу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Мяжа на Дубровеншчыне і Лёзненшчыне – з Расійскай Федэрацыяй. Якраз у  гэтых рэгіёнах праводзяцца чарговыя вучэнні сілавікоў дзеля праверкі гатоўнасці да дзеянняў «у асаблівых умовах». 

Паводле сцэнара вучэнняў, сілавікі шукаюць невядомых з заплечнікамі, якія нібыта пакінулі нейкія прадметы на чыгуначных пуцях. Чыгунку і наваколле аглядаюць нарады з дапамогай беспілотнікаў. Таксама шукаюць два джыпы без апазнавальных знакаў: у адпаведнасці са сцэнаром, іх пасажыры маюць намер прарвацца праз дзяржаўную мяжу.

У вучэннях бяруць удзел мясцовыя спецназаўцы з атрадаў «Віцязь» і «Рысь». Таксама ў вучэннях задзейнічалі 7‑ю асобную спецыяльную міліцэйскую брыгаду, крымінальную міліцыю, ГУБАЗіК і Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі.

Вучэнні праводзяцца паводле распараджэння Лукашэнкі. Кіруе праверкай міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Алег Логвінаў