Пасяджэнне па ліквідацыі прайшло 19 сакавіка ў Віцебскім абласным судзе пад кіраўніцтвам Наталлі Лях. Ініцыятарам выступіла Міністэрства юстыцыі РБ. Пад «зачыстку» грамадскіх аб'яднанняў, якая планамерна вядзецца ўжо некалькі гадоў, пасля суполак грамадскага, спартовага і культурніцкага накірунку ўлады ўзяліся за медыкаў. Ліквідаваць вырашылі нават грамадскую структуру, якая дапамагала адолець хваробу, што лічыцца адной з самых распаўсюджаных у свеце. Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, за апошнія 30 год колькасці хворых на артэрыяльную гіпертэнзію вырасла амаль удвая – з 650 мільёнаў чалавек да 1, 28 мільярда.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 28 лютага за невыкананне ваенна-транспартнага абавязку папярэдзіла механіка мясцовага прадпрыемства, бацьку пяці непаўналетніх дзяцей Аляксандра Камісарава.

Апублікавана ў Суд

Рада 15 сакавіка 2024 года апублікавала даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх. У дакладзе гаворыцца аб закрыцці НДА, зменах заканадаўства, палітвязнях і ўмовах іх зняволення, у тым ліку ў рэжыме інкамунікада, рэпрэсіях супраць СМІ, пазбаўленне ліцэнзій адвакатаў, пашырэнні "экстрэмісцкіх" спісаў, ператрусах, адвольных затрыманнях, катаваннях, смерцях падчас пратэстаў і ў зняволенні, а таксама вымушанай эміграцыі.

Апублікавана ў Палітвязьні