Журналістку Тацяну Смоткіну пакаралі штрафам за сацыяльны сюжэт
Судзьдзя Докшыцкага райсуду Вячаслаў Елісеенка 31 траўня прысудзіў 30 базавых велічыняў (735 рублёў) штрафу журналістцы з Глыбокага Тацяне Смоткінай. Журналістка была аштрафаваная паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП за матэрыял “Вываз сьмецьця – паслуга абавязковая”, які быў разьмешчаны на сайце “Беларускага Радыё Рацыя”.
Віцебская вобласьць – лідэр па колькасьці найбяднейшых рэгіёнаў краіны
Паводле “Нашай Нівы”, у дзясятцы самых бедных раёнаў краіны Віцебшчына прадстаўленая сем разоў. Затое Шаркоўшчынскі рэгіён, які лічыўся найбяднейшым у краіне два гады запар, перастаў быць такім, абагнаўшы найбліжэйшага канкурэнта – Мсьціслаўшчыну – на 60 капеек.
Палітвязень Жамчужны падзякаваў назіральнай камісіі: Вас да мяне не завялі, але вы дамагліся выніку
Палітзэк Міхаіл Жамчужны даслаў ліст падзякі Магілёўскай абласной грамадзкай назіральнай камісіі (ГНК). Камісія, у якой удзельнічае праваабаронца Барыс Бухель, наведала папраўчую калёнію №9 (г. Горкі) 13 сакавіка. Адміністрацыя калёніі забараніла сустрэцца з палітвязьнем, але, як высьветлілася, вынік ад прыезду камісіі быў. Пра гэта сябры ГНК даведаліся зь ліста самога Жамчужнага, які прыйшоў напрыканцы траўня.