Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна" Як стала вядома ПЦ "Вясна", увечары 19 сакавіка актывіста анархісцкага руха Мікалая Дзядка затрымалі ў Мінску. Двое супрацоўнікаў міліцыі падыйшлі да хлопца на вуліцы Чайкінай, 16 і паведамілі, што на яго складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП - "Дробнае хуліганства", нібыта за нанясенне надпісу на сцяну інтэрната. 

Мікалая Дзядка затрымалі і верагодна адвезлі ў РУУС Савецкага раёна. Аднак дзяжурны РУУС кажа, што актывіста да іх не дастаўлялі. 

Распранулі да майткоў і шукалі экстрэмісткую літаратуру. Мікалая Дзядка зноў затрымалі на мяжы

Як распавёў “Вясне” Мікалай Дзядок, ноччу з 12 на 13 сакавіка яго знялі з цягніка Варшава-Брэст, дзе ён мусіў перасаджвацца на Мінск. Пратрымалі актывіста прыкладна 3 гадзіны.

Крыніца: Анархіста Мікалая Дзядка затрымалі міліцыянеры