- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёну г. Мінску аштрафаваў Кансэрватыўна-хрысціянскую партыю БНФ па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку правядзеннем масавае мерапрыемстваў) на 50 базавых велічыняў (1350 рублёў) за неаплату паслугаў міліцыі за ахову акцыі на Дзяды ў 2019 годзе, піша naviny.by. Паводле праваабаронцаў "Вясны", гэта першы выпадак, калі палітычную партыю штрафуюць па адноўленаму артыкулу 23.34 КаАП. Партыя ладзіла шэсце ў Курапаты і мітынг там 3 лістапада 2019 года, а таксама акцыю ў Лошыцкім Яры 10 лістапада. Абедзве акцыі былі санкцыянаваныя мінскімі ўладамі. Падчас акцыяў затрыманняў не было.
- Катэгорыя: Вясна
Мікалая Саляніка, якога забралі з будынку Гарадзенскага абласнога суда людзі ў маскамі на тварах, цэлую ноч утрымлівалі ў РАУСах і ІЧУ. Нягледзячы на тое, што Салянік з'ўяляецца інвалідам другой групы і ў яго хворае сэрца.
- Катэгорыя: Вясна
Публічная лекцыя Міколы Крывальцэвіча "Курапаты: гістарычны кантэкст" у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" адбудзецца 24 студзеня ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміла праваабаронцам "Вясны" журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк, на яе склалі новы адміністрацыйны пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у снежанькіх антыінтэграцыйных акцыях. Новы суд прызначаны на панядзелак, 27 студзеня ў 11:00 у судзе Першамайскага раёна г. Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Віцяблянін Аляксандр Дуброўскіх знаходзіцца зараз у ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе адбывае 15 сутак арышту. Пра гэта паведаміў «Віцебскай вясне» праваабаронца Павал Левінаў, спаслаўшыся на інфармацыю, якую атрымаў у судзе і віцебскім ІЧУ.
- Катэгорыя: Вясна
Ганна, сястра асуджаных да смяротнага пакарання братоў Косцевых, атрымала спатканне з Стасам і Іллёй і пагаварыла з імі.
- Катэгорыя: Вясна
У Гарадзенскім абласным судзе 21 студзеня адбыўся разгляд скаргі Мікалая Саляніка, якога суд Кастрычніцкага раёна Гародні абвінаваціў ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі “За Незалежнасць”, калі гарадзенцы выйшлі 15-га снежня пратэставаць супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй.
- Катэгорыя: Вясна
Урэшце мы ўсім табуном узьняліся на чацьвёрты паверх. Я не сьпяшаўся, ішоў – ледзь соўгаў нагамі, разумеў, што для Натальлі і Адама зараз дарагая кожная хвіліна. Аператыўнікі пазванілі ў кватэру, адтуль не было чуваць ніякіх шоргатаў і рухаў. Пэўна што жонка з сынам хавалі кампутарную памяць. Сістэмныя блокі ў нашых кампутарах былі раскручаныя, і жорсткія дыскі зь іх даставалася за дзьве хвіліны. Мінулы раз, у студзені 2011-га, вобшук у хаце праводзілі кэдэбісты. Яны абглядзелі пустыя кампутарныя скрыні і спыталіся:
- Катэгорыя: Вясна
Крыху больш за 5 хвілін доўжыўся суд над актывісткай і блогеркай Аленай Янушкоўскай, якую вінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суд Чыгуначнага раёну Віцебска 21 студзеня прызнаў яе вінаватай і ў «хуткасным рэжыме» пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь (675 рублёў), піша "Віцебская Вясна". Сама актывістка ў судзе не з'явілася, справа разглядалася без яе.
- Катэгорыя: Вясна
Супольная заява праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Мінск, 21 студзеня 2020 г.