Публічная лекцыя Міколы Крывальцэвіча "Курапаты: гістарычны кантэкст" у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" адбудзецца 24 студзеня ў Мінску.

Арсеній Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна". 23 студзеня прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Савецкага раёна г. Мінска ў дачыненні да Арсенія Дзядка – 17-гадовага моладзевага актывіста. Ён мае 4 пратаколы, складзеныя па артыкуле 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) і чакае яшчэ некалькі.

Уладзімір Вялічкін і Сяргей Пятрухін прыехалі ў Пінск падтрымаць удзельнікаў акцыі. Фота: "Берасцейская Вясна". Пінчукі, якіх пакаралі штрафамі за тое, што без дазволу Пінскага гарвыканкама правялі масавае мерапрыемства супраць “паглыбленнай інтэграцыі з Расіяй, вырашылі абскардзіць рашэнне суда.

Філіп Шаўроў Маладафронтавец Філіп Шаўроў, затрыманы 19 студзеня ў сувязі з інцыдэнтам з помнікам Пушкіну, пераведзены з ізалятары часовага ўтрымання ў Следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

Акцыя ў падтрымку незалежнасці ў Віцебску 29 снежня 23 студзеня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску суддзя Міхаіл Юрчанка аштрафаваў грамадзкіх актывістак Наталлю Спірыдонаву на 25 базавых велічынь, а Таццяну Севярынец – на 30. У той жа час у судзе Віцебскага раёну Міхаіл Зубеня прысудзіў Алене Янушкоўскай 25 б.в. Усіх трох звінавацілі паводле ч.1, арт. 23.34 КаАП, піша "Віцебская Вясна".

У Сацыяльна-інфармацыйную ўстанову «ТаймАкт» звярнулася Лідзія Кавалёва – маці асуджанага Аляксандра Кавалёва, які змяшчаецца зараз у папраўчай калоніі №5. Што адбылося?

Міхаіл Жамчужны Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, пасля адбыцця трох месяцаў у памяшканні камернага тыпу палітвязень Міхаіл Жамчужны неаднаразова быў змешчаны ў ШІЗА. З 20 студзеня зняволены зноў накіраваны ў ПКТ.

Сёння, 21 студзеня, у судзе Партызанскага раёна г. Мінска прызначаны два суды над палітыкам, лідарам руху салідарнасці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам. Яго, як і многіх іншых актывістаў, судзяць за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй. Судовыя працэсы паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП прызначаныя на 9:30 і 10:00 пад старшынствам розных суддзяў: Анатоля Барысёнка і Наталлі Дзядковай. Вячаслаў Сіўчык на акцыі 29 сьнежня ў Менску

Мікалай Пяшко. Фота: БелаПАН Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалай Пяшко падаў 22 студзеня заяўку ў Гомельскі гарвыканкам на правядзенне пратэстнай акцыі, падчас якой плануе прыцягнуць увагу грамадскасці да немагчымасці правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе.

Андрэй Кудзік. Фота з Facebook Уладзіміра Някляева Актывіст з Вілейкі Андрэй Кудзік 22 студзеня атрымаў штраф у 30 базавых велічынь (810 рублёў) за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску 20 і 21 снежня 2019 года. Такое рашэнне прыняла суддзя суда Вілейскага раёна Алена Ахметава.