Аляксандр Куцанок (злева). Суд Ленінскага раёна Берасця 28 траўня разглядаў адміністрацыйную справу сабра прафсаюза РЭП Аляксандра Куцанка.

У судзе Куцанок казаў аб тым, што ў нядзелю,17 траўня, ён па даручэнні першаснай суполкі прафсаюза РЭП праводзіў інфармацыйную працу на плошчы Леніна г. Брэста па прыцягненні новых сябраў у прафсаюз. У пацьвярджэнне сваіх словаў ён прадаставіў суду адпаведнае пісмовае даручэнне суполкі.

Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", Апытаная ў судзе сведка, выконваючая абавязкі старшыні прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк, пацьвердзіла словы Аляксандра Куцанка.

Але час суддзя Д. Куроўскі не ўзяў пад увагу факты відавочнай фальсіфікацыі матэрыялаў справы супрацоўнікамі міліцыі.

Позву ўручылі Куцанку ў грамадзкай лазні 22 траўня, калі той быў на памыўцы і прыкрываўся ручніком падчас працэдуры ўручэння. Пенсіянер кепска бачыць і калі дабраўся да акуляраў пабачыў, што там няма даты, кантакту куды звяртацца і неправільна напісаны адрас. Ніхто з міліцыянтаў з ім раней не сустракаўся і не апытваў. Пратакол складзены 21 траўня і там напісана, што ад подпісу адмовіўся.

Пастанова суда - пакараць Куцанка адміністрацыйным штрафам у памеры 810 рублёў паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП.

"Сваёй пастановай суддзя замінае дзейнасці прафсаюза РЭП. Куцанок абавязкова абскардзіць пастанову суддзі Куроўскага ў Брэсцкім абласным судзе, а прафсаюз давядзе інфармацыю аб пераследзе сябра прафсаюза Куцанка і перашкодах у дзейнасці прафсаюза РЭП з боку суда Ленінскага раёна г.Брэста ў Міжнародную Арганізацыю Працы (МОТ)” – выказаў сваю пазцыю прававы інспектар прафсаюза Уладзімір Малей.

Крыніца: Позву ў суд прафсаюзнаму актывісту ўручылі ў грамадскай лазні