Максім Вінярскі ў судзе. Скрыншоў з відэастрыму блогера Шэрага Ката. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні актывіста “Еўрапейская Беларусі” Максіма Вінярскага і лідара “Маладоuа фронту” Дзяніса Урбановіча.

Як паведаміў актывіст Леанід Кулакоў, іх судзяць за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Блогер Шэры Кот паведамляе ў Тэлеграм-канале, што ў судзе над Вінярскім абвешчаны перапынак на 15 хвілін, паколькі  Вінярскага з ІЧК даставілі ў кайданках і ён не змог азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Крыніца: Суды над затрыманымі актывістамі ў Мінску