Мікалай Салянік у судзе. Фота: "Гарадзенская Вясна". У  Гарадзенскім абласным судзе 21 студзеня адбыўся разгляд скаргі Мікалая Саляніка, якога суд Кастрычніцкага раёна Гародні абвінаваціў ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі “За Незалежнасць”, калі гарадзенцы выйшлі 15-га снежня пратэставаць супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй.

Урэшце мы ўсім табуном узьняліся на чацьвёрты паверх. Я не сьпяшаўся, ішоў – ледзь соўгаў нагамі, разумеў, што для Натальлі і Адама зараз дарагая кожная хвіліна. Аператыўнікі пазванілі ў кватэру, адтуль не было чуваць ніякіх шоргатаў і рухаў. Пэўна што жонка з сынам хавалі кампутарную памяць. Сістэмныя блокі ў нашых кампутарах былі раскручаныя, і жорсткія дыскі зь іх даставалася за дзьве хвіліны. Мінулы раз, у студзені 2011-га, вобшук у хаце праводзілі кэдэбісты. Яны абглядзелі пустыя кампутарныя скрыні і спыталіся:

Крыху больш за 5 хвілін доўжыўся суд над актывісткай і блогеркай Аленай Янушкоўскай, якую вінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суд Чыгуначнага раёну Віцебска 21 студзеня прызнаў яе вінаватай і ў «хуткасным рэжыме» пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь (675 рублёў), піша "Віцебская Вясна". Сама актывістка ў судзе не з'явілася, справа разглядалася без яе.

Супольная заява праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Мінск, 21 студзеня 2020 г.

Акцыя ў падтрымку незалежнасці ў Полацку 4 студзеня. Фота з Facebook Чацвёртага снежня ў Полацку актывісты «Народнай грамады» зладзілі пікет у падтрымку незалежнасці Беларусі. Неўзабаве іх пачала расшукваць міліцыя Полацка.

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальнае паведамленне былых фігурантаў справы «Белага Легіёну» Віктара Данілава, Андрэя Дундукова, Віктара Марозава і Сяргея Стрыбульскага. На фоне «Маршаў недармаедаў» у 2017 годзе дзяржава разгарнула рэпрэсіўныя практыкі. Самая жорсткая з іх — рэзанансная справа «Белага Легіёну», якую вёў спачатку КДБ, а затым — Следчы камітэт. У межах гэтай справы Данілаў, Дундукоў, Марозаў і Стрыбульскі, сярод многіх іншых, абвінавачваліся ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. Паўтара дзясятка абвінавачаных, у тым ліку гэтыя чацвёра, правялі пад вартай каля ста дзён кожны. У выніку віна іх не была даказаная, справу спынілі за адсутнасцю складу злачынства.

У судзе па пазове да "Бобруйского курьера". У Бабруйску 16 студзеня працягваліся судовыя слуханні па зыску сакратаркі Бабруйскай участковай выбарчай камісіі № 22 Юліі Фурман да выдання “Бобруйский курьер”. Сёння – вынесенае рашэнне. І яно не на карысць інтэрнэт-выдання. 

Вячаслаў Сіўчык на акцыі 29 сьнежня ў Менску Сёння, 21 студзеня, у судзе Партызанскага раёна г. Мінска прызначаны два суды над палітыкам, лідарам руху салідарнасці «Разам» Вячаславам Сіўчыкам. Яго, як і многіх іншых актывістаў, судзяць за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй. Судовыя працэсы паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП прызначаныя на 9:30 і 10:00 пад старшынствам розных суддзяў: Анатоля Барысёнка і Наталлі Дзядковай.

Дзьмітрый Казлоў у абласной камісіі Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, нечакана выйшаў на волю. Ён кажа, што яму агулам далі 90 сутак арышту.

Валанцёрская служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых далучыцца да вебінару па свабодзе мірных сходаў, які пройдзе 26 студзеня ў 12 гадзін.