Актывіст Вітольд Ашурак. Фота: Рух "За Свабоду" За пікет супраць будаўніцтва другога цэху па вытворчасці шклаваты ў Бярозаўцы суд Лідскага раёна 1 чэрвеня пакараў штрафам гродзенскага абласнога каардынатара Руху “За Свабоду” Вітольда Ашурка на 35 базавых велічынь.

Суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (парушэнне пападку правядзення масавых мерапрыемстваў). Пра гэта паведамляе Рух “За Свабоду” на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Актывіст Вітольд Ашурак выйшаў да прахадной завода «Нёман» з плакатам «Шклавата — наш Чарнобыль» 26 красавіка. Пікет трываў пад прахадной каля 15 хвілінаў. Да заводу была выкліканая міліцыя, якая тым не менш не перашкаджала правядзенню акцыі, а таксама не забірала на працягу 40 хвілінаў плакат, які быў пакінуты каля заводу.

Судовае паседжанне пачалося 26 красавіка, аднак было перанесенае  на 1 чэрвеня, для больш дэталёвага вывучэння матэрыялаў адміністрацыйнай справы.

Крыніца: Вітольда Ашурка аштрафавалі за пікет з другой спробы