Вітольд Ашурак, фота з Facebook 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе абвесцілі прысуд па крымінальнай справе грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Працэс вёў суддзя Максім Філатаў.

Ён прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні актывіста з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ Вітольда Ашурка, абвінавачанага па артыкулах 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса, пачаўся 28 снежня.

Падтрымаць Вітольда Ашурка ў Ліду прыехалі гарадзенскія і менскія грамадскія актывісты. Усяго прыехала і сабралася каля 50 чалавек.

Нагадаем, суддзя Максім Філатаў абвясціў суд закрытым, спаслаўшыся на 23 артыкул Канстытуцыі і “пагрозу дзяржаўнай бяспецы”. Нягледзячы на абурэнне вялікай колькасці сабраўшыхся гледачоў, ён адмовіўся размаўляць па-за межамі працэсуальных дзеянняў і хутка зайшоў у судовую залу. Супрацоўнікі міліцыі захлопнулі за ім дзверы.

Старшыня суда Вячаслаў Мацук таксама адмовіўся тлумачыць прычыны закрытага пасяджэння, назваўшы гэта правам суддзі. Па тэлефоне даверу Вярхоўнага суда назіральніку “Вясны” сказалі, што на стэндзе не напісана, што пасяджэнне закрытае, таму што справа слухаецца першы дзень, і сакратар не магла ведаць, якое рашэнне прыме суддзя. Таксама ў службе даверу паведамілі, што яны не маюць права і не могуць ўздзейнічаць на суддзю, каб той зрабіў пасяджэнне адкрытым.

Будзе дапаўняцца.

Крыніца: Справа Вітольдта Ашурака: два артыкулы і пяць год калоніі