На выходных стала вядома аб затрыманні траіх мінчукоў: двух братоў Тамаза і Цімура Піпіі і іх сябра Віталя Шышлова. Іх падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 23 верасня пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Усіх падазраюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў). Акрамя гэтага, Віталь Шышлоў падазраецца ў нападзе на супрацоўніка міліцыі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. На відэа, размешчаным на дзяржканале СТВ, ён прызнаецца, што нібыта распыліў слёзатачывы газ у салон машыны супрацоўнікаў міліцыі 23 верасня ў Серабранцы. Сястра Тамаза і Цімура Луіза распавяла "Вясне" пра падрабязнасці гэтай справы. Цімура Піпію затрымалі 25 верасня ў Мінску ў раёне вуліцы Аэрадромнай, калі ён чакаў напарніка, каб паехаць з ім на працу. Калі ён размаўляў па тэлефоне з былой жонкай, да яго падышлі невядомыя людзі ў цывільным адзенні і загадалі легчы на зямлю і пакласці рукі за галаву. На яго пытанне "Што здарылася?" яму адказалі: "На зямлю, бл*ць!" Пасля гэтага яго кудысьці павезлі. Усё гэта чула па тэлефоне яго былая жонка. Сястра кажа, што па-іншаму і не даведаліся б пра затрыманне Цімура. На працягу дня тэлефон Цімура быў недасяжны, а ва ўсіх мінскіх РУУС, ІЧУ, Следчым камітэце і іншых ведамствах сястру запэўнівалі, што да іх яе брата не дастаўлялі. Аднак, як пазней паведаміў адвакат Цімура, яго ўсё ж даставілі адразу ў РУУС Кастрычніцкага раёна, а потым у ізалятар на Акрэсціна. Хоць маці і сястры, якія прыязджалі туды, казалі, што Цімура Піпіі ў іх няма.

Пяць актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" сталі фігурантамі крымінальнай справы "аб масавых беспарадках" па арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале кампаніі.  Днём 25 верасня ў Мінску былі брутальна затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Ягор Літвінка, Андрэй Войніч, Анастасія Кірык і Павел Юхневіч. Супраць іх распачатая крымінальная справа па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). 

Іван Еўтухоў Гісторыя 20-гадовага жыхара Мінска Івана Еўтухова ўскалыхнула байнет: 23 верасня хлопца затрымалі супрацоўнікі АМАП, пасля гэтага адзін з іх пакатаўся на ягоным скейце і выкінуў у сметніцу. Іван распавёў “Вясне” падрабязнасці здарэння: падчас затрымання хлопцу зламалі руку і не выклікалі хуткую дапамогу, нават калі ён паведаміў пра хворае сэрца. Доктар у жодзінскай турме наогул сказаў, што з рукой усё добра, бо яна не апухла. Медыцынскую дапамогу хлопец атрымаў толькі пасля суда.

Зміцер Смаляк. Фота: Радыё Свабода. Раніцай 29 верасня ў кватэру да жыхара Мінску Зміцера Смаляка заявіліся тры міліцыянты з ордэрам. Як расказала Свабодзе жонка пацярпелага Ася, у выніку ператрусу забралі ноўтбук, тэлефон і бел-чырвона-белы сцяг, які вісеў на сцяне.

Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru Палітвязню Віталю Шкляраву, затрыманаму 29 ліпеня, працягнулі тэрмін арышту на два месяцы, паведаміў TUT.BY адвакат Шклярава Антон Гашынскі.

Суддзя Дзмітрый Астапенка. Скрыншот з відэа Еўрарадыё 29 верасня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў працягваюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да мірных дэманстрантаў. 

У судзе Маладзечанскага раёна 29 верасня вынеслі прысуд двум маладзечанцам — Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцягнееву, якіх судзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, на якой амапавец дастаў пісталет. Суддзя Вікторыя Паляшчук прызнала абодвух вінаватымі і пакарала іх пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму: Паўла Пяскова — на тры гады і тры месяцы, а Уладзіслава Еўсцягнеева — на тры гады. Менавіта такое пакаранне для маладзечанцаў у суддзі і запрашваў пракурор Сяргей Габруковіч. 25-гадовага Уладзіслава Еўсцягнеева затрымалі для адбыцця пакарання ў зале суда адразу пасля агалошвання прысуду. 31-гадоваму Паўлу Пяскову змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту яшчэ 18 верасня. Гэтыя 11 дзён будуць залічаныя ў 3-гадавы тэрмін пазбаўлення волі. 

Фото: t. me/grsuperemeny У панядзелак 28 верасня студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы сабраліся, каб спяваць разам. Акцыя не адбылася, але дваіх удзельнікаў затрымалі.

Юры Арлоў. Фота Wikipedia Commons 27 верасня на 97-ым годзе пайшоў з жыцця праваабронца, заснавальнік Маскоўскай Хельсінкскай групы Юры Арлоў. Пра гэта паведамляецца на сайте арганізацыі.

У панядзелак, 28 верасня, у Маладзечне дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пакараць Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, якія абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку АМАПу, звязаным з ужываннем гвалту) за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня, пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму.  Пракурор Сяргей Габруковіч прапанаваў Паўла Пяскова, якому падчас судовых разбіральніцтваў змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заключэнне пад варту, пазбавіць волі на 3 гады і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму, а Уладзіслава Еўсцягнеева на тры месяцы менш — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.