Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа Выйшаў на волю палітычны зняволены са Жлобіна Андрэй Расулаў. Пра гэта праваабаронцы “Вясны” Алене Маслюковай паведаміла яго дзяўчына.

Ілюстрацыйнае фота Amnesty International выступіла з заявай, у якой крытыкуе дзеянні ўладаў Беларусі ў адносінах да мірных пратэстоўцаў і бастуючых рабочых.

27 кастрычніка адбываюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі нядзельнай акцыі пратэстаў і забастовак, што адбыліся ў панядзелак. Судзяць і тых, каго затрымалі на ранейшых мірных акцыях.

Ланцуг салідарнасці медыкаў РНПЦ «Кардыялогія» У аўторак у многіх гарадах Беларусі працягваюцца пікеты, ланцугі салідарнасці і спробы заблакаваць рух аўтамабільнага транспарту. Сілавікі жорстка спыняюць пратэсты, а іх удзельнікаў затрымліваюць.

Дзмітрый Дашкевіч. Фота: "Наша Ніва" Учора, 25 кастрычніка, падчас мірнага пратэсту затрымалі прадпрымальніка былога палітвязня Змітра Дашкевіча і трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна да сённяшняга суда. Але сёння яго не асудзілі — абвясцілі перапынак да заўтра. Але Зміцер распавёў на судзе, што яго змясцілі ў карцар і пра нечалавечае стаўленне да яго там. Ягоныя словы "Нашай Ніве" перадаў Юрый Сідун, сябр сям'і Дашкевічаў, які быў на судзе Маскоўскага раёна. 

У Беларусі працягваецца затрыманне і пераслед людзей у межах крымінальных справаў па акцыях пратэсту 9-10 жніўня супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. 30 верасня ў Брэсце быў затрыманы 37-гадовы таксіст Цімур Рызапур. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумавымі кулямі пяць разоў. Зараз яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваюць пад вартай у брэсцкім СІЗА-7. Следчы тлумачыць выбар такой меры стрымання тым, што ў Цімура Рызапура няма беларускага грамадзянства, нягледзячы на тое, што ў яго ёсць від на жыхарства і ён жыве ў Беларусі ўжо каля 23 гадоў. Жонка Цімура Алена распавяла «Вясне» гісторыю мужа. У панядзелак, 10 жніўня, Цімур Рызапур працаваў. Увечары ён прывёз кліентку на таксоўцы на вуліцу МОПРа, але ўжо выехаць адтуль не змог. У Брэсце працягваліся масавыя акцыі пратэсту, рух быў перакрыты сілавікамі.

Пасля падзей 13 верасня ў Брэсце, калі супраць пратэстоўцаў, якія на Маршы герояў спявалі і танчылі ў карагодах, быў выкарыстаны вадамёт, была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). У Брэсце гэтая справа называецца "справа карагодаў". У нядзелю, 13 верасня, як і ў іншых гарадах Беларусі, у Брэсце адбыўся традыцыйна Марш — Марш герояў. Жыхары горада слухалі музыку, спявалі песні, танчылі, смяяліся. Гэты фармат мерапрыемства быў больш падобны на фестываль. Але праз некаторы час сілавікі разагналі пратэстоўцаў, пры гэтым выкарстоўваючы спецыяльную тэхніку — вадамёт. Гэта адбылося каля 17 гадзін на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. У МУС пракаментавалі выкарыстанне вадамёта наступным чынам:

Эдуард Акулін. Фота з сацыяльных сетак. Раніцай 26 кастрычніка ў Мінску амапаўцы затрымалі вядомага беларускага паэта і барда Эдуарда Акуліна. Блізкія паведамляюць, што ён стаяў у Ланцугу салідарнасці ў Малінаўцы.

У суды Мінска і рэгіёнаў паступаюць адміністрацыйныя справы затрыманых на мірных акцыях пратэсту і пры кропкавых "хапунах", што адбыліся ў пятніцу, суботу і нядзелю.

Дзмітрый Строцаў. Фота:lit-bel.org Раніцай 22 кастрычніка імя зніклага напярэдадні паэта Дзмітрыя Строцава знайшлося ў спісах затрыманых Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна. Пра гэта напісала ў фэйсбуку Аляксандра Строцава. Пазней стала вядома, што суддзя Цэнтральнага раёна г. Мінска Вікторыя Шабуня пакарала яго адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.