Аўтазак каля прахадной МАЗа. Фота: Радыё Свабода. На панядзелак, 26 кастрычніка, Святлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнай забастоўкі з патрабаваннем сыходу Лукашэнкі і новых прэзідэнцкіх выбараў.

Затрыманне журналістаў Святаслава Зоркага і Дзмітрыя Дзмітрыева. Фота @motolkohelp На 25 кастрычніка па ўсёй краіне былі анансаваныя акцыі пратэсту, якія маюць назву "Народны ўльтыматум". Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень па ўсёй Беларусі.

Жанчыны на маршы 24 кастрычніка. Фота Наша Ніва На 14 гадзін дня 24 кастрычніка ў мінскім скверы Сімона Балівара быў анансаваны традыцыйны жаночы марш, які мае назву "Горды жаночы марш прафесій". 

Як стала вядома "Вясне", 17-ці гадоваму мінчаніну Максіму Бабічу выстаўленае абвінавачванне паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады ці пацягнуўшых парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый). Зараз ён знаходзіцца пад вартай. Максіма затрымалі 19 кастрычніка прыкладна а 7.30 раніцы ў той час, калі ён выходзіў з пад'езда і накіроўваўся на вучобу (хлопец з'яўляецца студэнтам другога курсу Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа). У якасці прычыны ягонага затрымання быў названы эпізод з блакаваннем дарогі 13 кастрычніка ў Серабранцы (раён Менска), на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава. Затым хлопца павезлі ў Ленінскае РУУС горада Менска. Допыт над ім адбыўся толькі ў 16 гадзін (пра тое, што адбывалася з хлопцам у прамежку з 7.30 да 16-ці гадзін, невядома). У якасці меры стрыманьня абраны арышт.

Твары беларускіх палітвязьняў Ігара Лосіка, Марфы Рабковай і Марыі Калесьнікавай зьявіліся на магістральных вуліцах Прагі на вялікіх білбордах з тэгам #Belarus Heroes. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. 

Дацкі інстытут супраць катаванняў "DIGNITY" 23 кастрычніка зладзіў анлайн канферэнцыю, прысвечаную сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і, у першую чаргу, праблеме катаванняў.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, дэпутаткі Раса Юкнявічэне (Еўрапейскі парламент, Літва), Эва Эрнст-Дзедзіч (Нацыянальная рада, Аўстрыя) і Дэлара Буркхардт (Еўрапейскі парламент, Германія) сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Юрыя Уласава, Марыны Глазавай і Алега Мазгова.  

У сувязі з заявай уладаў аб правядзенні канстытуцыйнай рэформы беларускія праваабарончыя арганізацыі лічаць неабходным адзначыць наступнае.

Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Лабковіч атрымаў адказ на свой ліст да сябры прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, якая у статусе падазраванай па крымінальнай справе, знаходзіцца пад вартаю ў СІЗА г. Жодзіна.

23 кастрычніка ў гарадах Беларусі міліцыя працягвае паляваць і затрымліваць людей. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.